Темы

Самая лепшая справа – уласная

Самая лепшая справа – уласная

Магазін «Старт», што знаходзіцца ў райцэнтры па вуліцы Якубоўскага, не ведае хіба што лянівы. Яно і праўда: навошта гультаю такія тавары, якімі карыстаюцца сапраўдныя мужчыны-гаспадары?

Гандлёвы аб’ект «Старт» – уласная справа бацькі і сына Мікалая і Рамана МІХАДЗЁНКАЎ. Шмат гадоў таму яны вырашылі адкрыць бізнес па продажы дробнай сельгастэхнікі, інструментаўі запчастак да іх. Потым з’явіліся тавары для рыбалкі і актыўнага адпачынку, веласіпеды, сельскагаспадарчыя прылады і многае іншае. Увогуле, тое, з чаго складаецца асартымент магазіна, было прадыктавана самім жыццём.

– Мы з бацькам любім тэхніку і нядрэнна ў ёй разбіраемся, – гаворыць Раман Міхадзёнак. – Таму многія тэхнічныя навінкі прайшлі апрабацыю ў нашай падсобнай гаспадарцы. Мы абрабляем зямлю, садзім вялікі агарод. Такім чынам, прадаючы штосьці пакупнікам, магу даць ім параду з уласнага вопыту. Што тычыцца разнастайнасці рыбалоўных тавараў і прылад, то рыбалка – самае галоўнае хобі ў нашай сям’і. Як толькі выдаецца вольны час, праводзім яго на рэчцы ці на возеры. Нават мае дачушкі цікавяцца рыбнай лоўляй. Але больш любяць здымаць сам працэс на відэа.

У інтэрнэце Раман вядзе на YouTube уласны канал FishingDrive, дзе выкладвае відэаролікі з рыбнымі трафеямі і цікавымі момантамі вядзення сельскагаспадарчых сезонных работ. Канал мае амаль тры тысячы падпісчыкаў, а некаторыя відэа набралі больш за 10 тысяч праглядаў.

Трэба адзначыць, што асартымент тавараў у магазіне «Старт» пастаянна пашыраецца і абнаўляецца. Некалькі гадоў таму Мікалай Міхадзёнак стаў афіцыйным дылерам кампаніі па вытворчасці прафесійных электра- і бензаінструментаў для будоўлі, сельскай і лясной гаспадаркі – STIHL. А нядаўна ў жыхароў Бялыніччыны з’явілася магчымасць рамантаваць і абслугоўваць інструменты фірмы STIHL на базе магазіна «Старт», а таксама ўдзельнічаць у акцыях сусветнавядомай нямецкай кампаніі. Адна з іх – бясплатнае абслугоўванне фірменных інструментаў на працягу красавіка, падрыхтоўка іх да сезонных работ.

– Таксама мы працуем з вядомымі кампаніямі Bosch і Makita, бо гэтыя вытворцы інструментаў робяць якасны і даступны па кошце тавар, – дадае Раман Міхадзёнак. – У гэтым годзе павялічылі асартымент дробнай сельгастэхнікі: газонакасілак, матаблокаў, мотакультыватараў, бензатрымераў і да т.п. пераважна беларускай і расійскай вытворчасці. Зноў жа, не забываем пра запчасткі і расходныя матэрыялы для сельгас- і мотатэхнікі, інструментаў. Самае прыемнае, што нярэдка даводзіцца чуць ад пакупнікоў: «Гэты тавар мы знайшлі толькі ў вас!». Такі высокі ўзровень ацэнкі надае сіл і жадання працаваць далей. Думаю, і зараз наведвальнікі нашага магазіна не застануцца без прыемных пакупак.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара. 
 

Последние новости

Сельское хозяйство

Традиционный обряд «Зажинки» – провели в ОАО «Новая Друть»

14 июля 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

В Белыничском ОАО «Агросервис» приступили к жатве озимого ячменя

14 июля 2025
Читать новость
Новости района

В агрогородке Вишов проходит праздник, посвященный чествованию ветеранов труда 

12 июля 2025
Читать новость
Общество

Электробезопасность при работах вблизи воздушных линий электропередачи

12 июля 2025
Читать новость
Новости района

Борьба за лес: отчет об охране леса в Белыничском лесхозе за первое полугодие

12 июля 2025
Читать новость
Новости района

Экологический юниорский конкурс «Квітней, мой лес» проходит в Могилёвской области

11 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем