Патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення як адзін з галоўных прыярытэтаў у рабоце сістэмы адукацыі


Сёння ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбылася Міжнародная навукова – практычная канферэнцыя «Гістарычная памяць і патрыятызм– найважнейшыя фундаментальныя каштоўнасці беларускага грамадства і дзяржавы, фактары кансалідацыі ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз».

Арганізатарамі маштабнага форуму выступіла Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, а таксама Нацыянальная акадэмія навук і Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты, вядомыя навукоўцы, кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў выканаўчай улады, прадстаўнікі найбуйнейшых грамадскіх аб’яднанняў і студэнцтва, замежныя госці з Дзяржаўнай думы Расіі і Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Былі разгледжаны пытанні захавання гістарычнай памяці і патрыятычнага выхавання ў нашай краіне.

З дакладам аб патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення выступіў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

«Патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення мы разглядаем як адзін з галоўных прыярытэтаў у працы сістэмы адукацыі. Праца па патрыятычнаму выхаванню ахоплівае ўсе ўзроўні адукацыі. З дзіцячага садка выхаванцы далучаюцца да вывучэння гісторыі сваёй краіны, горада, пасёлка. Абарона і захаванне гістарычнай памяці чырвонай ніткай праходзіць праз змест навучальнага працэсу, у першую чаргу-сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Гісторыя Беларусі ад першых паселішчаў і Полацкага княства да нашых дзён закліканая выпрацаваць у навучэнскай моладзі «імунітэт» супраць чужых ідэалаў і каштоўнасцяў. Беларускія асветнікі Еўфрасіння Полацкая, Кірыл Тураўскі, Францыск Скарына, Сымон Будны, толькі частка вядомых імёнаў, якія праславілі зямлю беларускую і заклалі падмурак нацыянальнай гістарычнай памяці. У сувязі з гэтым Міністэрствам адукацыі сумесна з Акадэміяй навук Беларусі, вузаўскімі навукоўцамі праводзіцца цыкл канферэнцый, семінараў, сімпозіумаў па актуальных пытаннях беларускай гісторыі.

На жаль, сёння мы сутыкаемся са спробамі перапісваць гісторыю ў кан’юнктурных палітычных мэтах. За аснову бяруцца асобныя негатыўныя факты, якія ганяць гістарычнае мінулае Беларусі. Асабліва гэта тычыцца савецкага перыяду гісторыі і Вялікай Айчыннай вайны. Летась першым крокам у пытаннях супрацьстаяння фальсіфікацыі гісторыі стала дапамога для педагогаў «Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны», распрацаваная ў 2020 годзе сумесна з навукоўцамі Расійскай Федэрацыі. Такая праца будзе працягнутая і па іншым гістарычным перыядах», – адзначыў Міністр.

І. В. Карпенка паведаміў, што ў наступным навучальным годзе беларуская сістэма адукацыі пераходзіць на новую вучэбную праграму і новыя навучальныя дапаможнікі для яе: «Новая вучэбная праграма па гісторыі Беларусі ў 11-м класе прадугледжвае разгляд праблемы калабарацыянізму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, генацыду беларускага народа. У цяперашні час ідзе праца над метадычным дапаможнікам, прысвечаным гісторыі беларускіх дзяржаўных сімвалаў, плануецца дапоўніць яго матэрыяламі ўз’яднання беларускага народа ў верасні 1939 года».

Падрыхтавана па матэрыялах прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.

 

Print Friendly, PDF & Email