Темы

Важна пры любых умовах захаваць законнасць

У райвыканкаме асабісты прыём грамадзян правёў першы намеснік міністра юстыцыі Беларусі Сяргей ЗАДЗІРАН.

Да яго звярнуліся двое грамадзян па пытанні выканання рашэння суда аб утрыманні грашовых сродкаў з будаўнічай арганізацыі г. Магілёва. Адпаведная выканальніцкая дзейнасць распачата аддзелам прымусовага выканання Ленінскага раёна абласнога цэнтра.

Грамадзяне распавялі, што вырашылі палепшыць свае жыллёвыя ўмовы. Яны звярнуліся ў прыватную кампанію Магілёва, якая прапаноўвала выгадныя ўмовы будаўніцтва, сабралі неабходныя дакументы, аплацілі ўсе неабходныя ўнёскі і пачалі чакаць. Але ў хуткім часе забудоўшчык пачаў мяняць умовы, што заяўнікі палічылі непрымальным. Яны звярнуліся ў суд і выйгралі яго. Справа была перададзена ў аддзел прымусовага выканання Ленінскага раёна горада Магілёва. Пакуль выконваліся ўсе судовыя і адміністрацыйныя працэдуры, грамадзяне пачалі хвалявацца, што кампанія можа «згарнуцца» і сваіх грошай яны не пабачаць. Таму і завіталі на прыём да намесніка міністра юстыцыі з пытаннем, ці не пераўтварылася судовая выканальніцкая вытворчасць у папяровую валакіту.

На прыёме прысутнічалі таксама начальнік аддзела прымусовага выканання Ленінскага раёна г. Магілёва Дзмітрый АГЕЕЎ і першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магаблвыканкама Андрэй СТАЛЯРОЎ.

Дзмітрый Агееў патлумачыў заяўнікам, што іх пытанне знаходзіцца на кантролі ў аддзеле прымусовага выканання і распавёў, якім чынам вядзецца выканаўчая вытворчасць, а таксама дадаў, што справа абавязкова вырашыцца ў інтарэсах грамадзян.

– Такія выпадкі, на жаль, яшчэ бываюць, – сказаў напрыканцы сустрэчы Сяргей Задзіран. – Для вырашэння гэтых пытанняў патрабуецца шмат часу, але ў любой сітуацыі трэба рабіць усё магчымае, каб захаваць патрабаванні заканадаўства.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара. 

Последние новости

Новости района

В Белыничском районе прошли торжественные линейки

24 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Мирная дипломатия Беларуси: Защита суверенитета и исторической правды в условиях глобальных вызовов

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Как будут работать летние лагеря в Белыничском районе? Рассказываем.

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Пионерский фестиваль прошёл в Белыничах. Смотрите, как это было

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Итоги года и новые задачи: заседание Белыничской райорганизации профсоюза работников АПК

22 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В школах Беларуси с 1 сентября запретят пользоваться мобильными телефонами

22 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем