Сёння мы жывём у час абвастрэння ў нашым грамадстве сацыяльных і маральных супрацьстаянняў, час, калі назіраюцца замахі нават на святая святых – перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, адбываюцца спробы сказіць гісторыю, абылгаць пераможцаў, гераізаваць карнікаў і калабарантаў, узвысіць значэнне сцягоў і сімвалаў тых, хто здрадзіў сваёй Радзіме і перайшоў на бок ворага, тых, хто стаяў у ачапленнях падчас растрэлу людзей, хто дзяліў маёмасць бязвінна забітых і вёў вайну з партызанамі.

Немагчыма нават уявіць сабе, як людзі, якія зараз уздымаюць над сваімі галовамі БЧБ-сцяг, могуць заставац­ца невідушчымі ў адносінах да гэтых фактаў? А можа, яны проста іх не ведаюць?

На мінулым тыдні, напярэдадні 78-й гадавіны са дня Хатынскай трагедыі, па ўсёй краіне, у тым ліку і ў нашым раёне, праходзілі акцыі памяці спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны вёсак разам з жыхарамі. Вядомы факт, што жудасную аперацыю ў Хатыні правялі ўдзельнікі 118-га паліцэйскага батальёна, сфарміраванага ў Кіеве ў 1942 годзе, які складаўся са здраднікаў Радзімы і забраў жыцці тысяч мірных жыхароў. Спісак злачынстваў гэтага батальёна вялікі. А колер сцяга, які суправаджаў іх падчас карных аперацый – менавіта бела-чырвона-белы.

Тэрмін «калабарацыянізм» у апошні час трывала ўвайшоў у наш паўсядзённы ўжытак, аднак сёння трэба больш казаць, асабліва, канешне, гэта датычыцца маладога пакалення, аб яго нацыяналістычнай сутнасці і на канткрэтных прыкладах. Чым далей ад нас будуць адыходзіць тыя падзеі, тым больш яны павінны выклі­каць інтарэс, жаданне разбірацца ў іх і правільна расстаў­ляць акцэнты. Гэта – галоўныя задачы сям’і, грамадства і дзяр­жавы.

Пасля жнівеньскіх падзей мінулага года Кампартыя Беларусі выступіла з прапановай аб забароне калабарацыянісцкай сімволікі ў краіне, якая перамагла фашызм. У сваім звароце мы нагадалі: большасць нашых суайчыннікаў на рэферэндуме 1995 года паказала сваё стаўленне да бела-чырвона-белага сімвала здрадніцтва і бяды. А крывя, пралітая нашымі дзядамі, бацькамі, закатаванымі жанчынамі і дзецьмі, разбураная краіна, заклікае нас – тых, хто жыве сёння – даць адпор фашысцкім нелюдзям, якія прагнуць рэваншу.

Зварот гэты актуальны і сёння. Ніхто не павінен заставацца раўнадушным і зрабіць усё магчымае, каб калабарацыянісцкая сімволіка назаўсёды згінула з вуліц нашай краіны.

                 Інэса ЗАЙКОЎСКАЯ,

            першы сакратар РА Кампартыі Беларусі.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *