Пачаты прыём заявак на нацыянальны конкурс “Залатая Літара”
Пачаты прыём заявак на XVII Нацыянальны конкурс “Залатая Літара”. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
Асноўная мэта конкурсу – садзейнічанне развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Беларусі, актуалізацыя значных тэматычных напрамкаў дзейнасці друкаваных СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, павышэнне прафесійнага і ідэйна-змястоўнага ўзроўню, стымуляванне творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці друкаваных СМІ.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца СМІ, зарэгістраваныя ў Беларусі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі па прадстаўленні юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі друкаванага сродку масавай інфармацыі, сеткавага выдання, інфармацыйнага агенцтва, у адпаведнасці з намінацыямі конкурсу.
“Залатая Літара” праводзіцца для рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармагенцтваў, сеткавых выданняў па наступных намінацыях: “Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі”, “Лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі”, “Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорта і здаровага ладу жыцця”, “Лепшыя матэрыялы культурнай тэматыкі”, “Лепшыя матэрыялы гісторыка-краязнаўчай тэматыкі”, “Лепшыя матэрыялы маладзёжнай, дзіцяча-юнацкай тэматыкі”, “Лепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі”, “Лепшы інтэрнэт-праект рэдакцыі СМІ і сеткавага выдання”. Такія ж намінацыі абвешчаны для абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў.
Падаць заяўкі можна па персанальных намінацыях: “Лепшы фотакарэспандэнт абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў”, “Лепшы аналітычны матэрыял (журналісцкае расследаванне, праблемны артыкул, аўтарская калонка, рэцэнзія)”, “Лепшы мастацка-публіцыстычны матэрыял” (нарыс, эсэ, фельетон)”.
Гран-Пры будзе ўручаны за “Лепшы творчы праект года рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў” і “Лепшы творчы праект года абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў”. Будзе вызначаны таксама ўладальнік спецыяльнага прыза “За ўклад у журналістыку”.
Па заяўленай намінацыі прымаецца не больш за 10 матэрыялаў ад аднаго ўдзельніка конкурсу. Адны і тыя ж матэрыялы не могуць быць прадстаўлены ў розных намінацыях. Пераможцы конкурсу ў кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі знакамі – сімваламі конкурсу, а лаўрэаты конкурсу – дыпломамі.
Заяўкі прымаюцца да 20 красавіка (уключна) па адрасе: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, кабінет 425 з паметкай: “На нацыянальны конкурс “Залатая Літара”.
Арганізатарам конкурсу выступае Міністэрства інфармацыі. Падрабязнасці аб правядзенні конкурсу – на сайце ведамства.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.