Темы

Кожны непаўналетні ўдзельнік “Тыдня лесу” атрымае памятны сувенір ад лясгасаў

3 красавіка ў Беларусі стартуе Рэспубліканская добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу”. Стаць яе ўдзельнікам і ўнесці свой уклад у азеляненне краіны можа кожны: для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне. Аб гэтым паведамілі прэс-службе Мінлясгаса.

Арганізатарам традыцыйна выступіць Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Кампанія будзе прымеркаваная да года народнага адзінства і ахопіць усе рэгіёны краіны.

Як і ў мінулым годзе, асаблівы акцэнт у ходзе акцыі будзе зроблены на рабоце з падрастаючым пакаленнем. Кожны ўдзельнік ва ўзросце да 18 гадоў атрымае ад лесагаспадарчых устаноў памятны сувенір. Акрамя таго, лясгасы адзначаць і найбольш актыўныя ўстановы адукацыі ў сваіх раёнах.

Нагадаем, што галоўнай мэтай акцыі “Тыдзень лесу” з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да ляснога фонду. Сёлета акцыя адбудзецца ўжо 14-ы раз і пройдзе з 3 па 10 красавіка. За гады існавання яна палюбілася шматлікім беларусам, якія сталі яе пастаяннымі ўдзельнікамі.

Так, толькі ў 2020 годзе рукамі валанцёраў было высаджана больш за 23 мільёны дрэў. Асноўнымі лесаўтваральнымі пародамі традыцыйна сталі хвоя, елка і бяроза. Новы лес быў створаны на плошчы каля 5, 5 тыс. га. усяго работы былі арганізаваны на 2332 аб’ектах.

Усіх удзельнікаў акцыі лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць неабходным пасадачным матэрыялам, а таксама інвентаром, пазначаць аб’екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы лесу.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у абласным арганізацыйным камітэце Магілёўскай вобласці па тэлефоне (8-0222) 750570, (0222) 749471.

Последние новости

Новости района

Пионерский фестиваль прошёл в Белыничах. Смотрите, как это было

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Итоги года и новые задачи: заседание Белыничской райорганизации профсоюза работников АПК

22 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В школах Беларуси с 1 сентября запретят пользоваться мобильными телефонами

22 мая 2025
Читать новость
Президент

Ответственность нанимателей за иностранных работников введена в Беларуси указом Президента

22 мая 2025
Читать новость
Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем