Прышпіліцеся!
26 сакавіка на тэрыторыі нашага раёна прайшоў Адзіны дзень бяспекі, накіраваны на неабходнасць выкарыстоўвання ў аўтатранспарце рамянёў бяспекі.
Многія аўтааматары свядома ігнаруюць гэта патрабаванне ПДР, але ж галоўная карысць рамянёў бяспекі ў тым, што яны выратавалі не адно жыццё, у тым ліку дзіцячае. Летась на Магілёўшчыне было выяўлена 6626 фактаў кіравання транспартам непрышпіленымі вадзіцелямі.
За ігнараванне выкарыстання рамянёў бяспекі прадугледжаны штраф да 1 бв, а калі не прышпілены дзеці, сума штрафу ўзрастае да 4 бв.
Паклапаціцеся пра сябе і пасажыраў! Прышпіліцеся!
Віктар САРОКА,
старшы інспектар АДАІ РАУС.