Темы

Сезон пажараў у экасістэмах пачаўся

У сувязі з пачаткам вясенне-летняга перыяду пагаршаецца пажаранебяспечная абстаноўка і ствараецца небяспека ўзнікнення пажараў у экасістэмах.

Згодна з правіламі пажарнай бяспекі, кантраляванае развядзенне вогнішчаў, размяшчэнне мангалаў, барбекю, камінаў і г.д. дапускаюцца на тэрыторыях магазінаў, кафэ, кірмашоў, рынкаў і выстаў, баз адпачынку, зон адпачынку і турызму пры умовах размяшчэння ачагоў гарэння на адлегласці ад бліжэйшых будынкаў і іншых гаручых прадметаў, размяшчэння побач агнетушыцеляў, забеспячэння бесперапыннага кантролю за агнём.

Па заканчэнні выкарыстання адкрытага агню рэшткі падпаленых матэрыялаў павінны быць патушаны да поўнага спынення тлення.

Месцы для распальвання вогнішча павінны быць ачышчаны ад гаручых рэчываў і матэрыялаў, сухой расліннасці і забяспечаны сродкамі тушэння.

Каб ваша неасцярожнасць не стала прычынай прыроднага пажару, выконвайце наступныя правілы:

– ніколі не падпальвайце сухую траву на палях ці палянах у лесе;

– не раскладвайце вогнішча ў сухім лесе ці на тарфяніку;

– добра заліце вогнішча перад адыходам;

– не праходзьце міма травы, якая гарыць, а пры немагчымасці патушыць пажар сваімі сіламі, паведамляйце пра ўзгаранні ў РАНС па тэлефонах 101 або 112.

Ілья ЦІКУНОЎ,

старшы інжынер РАНС.

Последние новости

Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сколько в Беларуси пионеров и октябрят, рассказали в БРПО

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Политическая лихорадка в Польше: Кандидаты обещают рай, но народ ждет решений

18 мая 2025
Читать новость
Общество

Президентские выборы в Польше: почему социальные вопросы в тени?

18 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошло общерайонное родительское собрание

17 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем