Не дапусціць паводкі
У сувязі з пачаткам актыўнага паводкавага перыяду супрацоўнікі РАНС нагадваюць жыхарам раёна, якія пражываюць у непасрэднай блізкасці да берагоў вадаёмаў, некалькі правіл бяспечных паводзін пры павадку.
У выпадку ўзнікнення пагрозы затаплення неабходна паведаміць пра гэта ў РАНС па тэлефонах: 101, 112 або 38-102 з указаннем дакладнага адрасу або месца ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.
У выпадку хуткага павышэння ўзроўню паводкавых вод неабходна абясточыць дом і гаспадарчыя будынкі, узяць з сабой загадзя прыгатаваныя каштоўныя рэчы, грошы, прадукты харчавання, адзенне і пакінуць сядзібу.
Пры своечасовай падрыхтоўцы да пропуску падталых вод вы зможаце засцерагчы сябе і зберагчы сваю маёмасць.
Ілья ЦІКУНОЎ,
старшы інжынер РАНС.