Темы

Акцыя “Чысты вадаём” пройдзе ў Беларусі 16-24 красавіка

Акцыя “Чысты вадаём” пройдзе ў Беларусі 16-24 красавіка

Традыцыйная вясенняя акцыя “Чысты вадаём” пройдзе ў Беларусі 16-24 красавіка. Аб гэтым паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў, якая арганізуе мерапрыемства.

Акцыя накіравана на экалагічнае выхаванне насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.

Паўдзельнічаць могуць усе жадаючыя. Для гэтага трэба звярнуцца ў раённыя ўстановы БТПР па месцы жыхарства, дзе выдадуць усё неабходнае (смеццевыя пакеты, пальчаткі), а таксама дапамогуць з вывазам сабранага смецця. З інфармацыяй аб раённых арганізацыйных структурах БТПР, іх адрасамі і тэлефонамі можна азнаёміцца на сайце таварыства.

Акцыя “Чысты вадаём” праводзіцца штогод, пачынаючы з 2014 года. За гэты час у ёй прынялі ўдзел больш за 30 тыс.чалавек. Сіламі супрацоўнікаў БТПР з прадстаўнікамі іншых арганізацый і неабыякавымі грамадзянамі сабрана і вывезена на палігоны цвёрдых камунальных адходаў каля 6 тыс.куб. м смецця.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.

Последние новости

Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничане отмечают День Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Техтинская средняя школа присоединилась к проекту «Сеть Школ мира в Республике Беларусь»

2 июля 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе приступил к работе студенческий отряд БРСМ

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем