Новыя віды спагнанняў
Ранейшы КаАП прадугледжваў 10 відаў адміністрацыйных спагнанняў. У абноўленым кодэксе прадугледжана 8.
Папярэджанне больш не з’яўляецца адміністрацыйным спагнаннем. А агульнай умовай вызвалення ад адміністрацыйнай адказнасці з’яўляецца аб’яўленне пісьмовага папярэджання.
Вызваленне ад адміністрацыйнай адказнасці магчыма толькі ў выпадку здзяйснення такіх катэгорый адміністрацыйных правапарушэнняў, як адміністрацыйныя правіннасці і значныя (тыя, за якія накладаюцца канфіскацыя, дэпартацыя і штраф) адміністрацыйныя правапарушэнні.
ГРАМАДСКІЯ РАБОТЫ — НОВЫ ВІД АДМІНІСТРАЦЫЙНАГА СПАГНАННЯ
Такі від адміністрацыйнага спагнання, як папраўчыя работы, заменены грамадскімі работамі. Першыя адпрацоўваліся па месцы працы фізасобы і ўстанаўліваліся на тэрмін ад 1 да 2 месяцаў. Другія прадугледжваюць выкананне грамадзянінам бясплатных работ у вольны ад асноўнай працы, службы або вучобы час. Грамадскія работы ўстанаўліваюцца на тэрмін ад 8 да 60 гадзін і выконваюцца не больш за 4 гадзіны ў дзень.
Пры гэтым, на такія работы могуць адправіць парушальніка толькі з яго згоды. Нельга накіроўваць на іх пенсіянераў, непаўналетніх, цяжарных, жанчын у дэкрэце, людзей з інваліднасцю I і II групы, замежнікаў, сілавікоў.
У сваю чаргу, ухіленне ад грамадскіх работ з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, якое караецца штрафам ад 2 да 20 бв або адміністрацыйным арыштам.
ЗМЕНЫ Ў САСТАВАХ ПРАВАПАРУШЭННЯЎ І САНКЦЫЯХ
У новым КаАП асучаснены падыходы да многіх адміністрацыйных правапарушэнняў, у тым ліку выключаны неактуальныя саставы.
У дачыненні да некаторых саставаў правы агульнай уласнасці, якія тычацца грамадскага парадку альбо здзяйсняюцца суб’ектамі гаспадарання (напрыклад, у сферы падаткаабкладання, абароту і рынку каштоўных папер, мытных правапарушэнняў), падыходы заканадаўцы не толькі засталіся ранейшымі, але нават сталі значна больш жорсткімі.
Дзмітрый ПАЎЛОВІЧ,
начальнік РАУС.