Темы

Калі навука на варце закона

Калі навука на варце закона

22 красавіка сваё прафесійнае свята адзначаюць судовыя эксперты.

«Аб’ектыўнасць. Гонар. Айчына» – пад такім дэвізам 8 гадоў таму пачаў працу асаблівы орган, без якога немагчыма ўявіць дзейнасць праваахоўнай сістэмы і правасуддзя – Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

За гэтыя гады дасягнуты значныя вынікі ў развіцці судова-экспертнай дзейнасці, якія дазваляюць на высокім узроўні праводзіць самыя складаныя экспертныя даследаванні па выяўленні наркатычных і псіхатропных рэчываў, рабіць генетычныя, камп’ютарна-тэхнічныя і іншыя экспертызы.

У нашым раёне сваю дзейнасць ажыццяўляе міжрайаддзел ДКСЭ, у склад якога ўваходзяць два эксперты крыміналістычнага сектара і сектар судова-медыцынскіх экспертыз. За 8 гадоў імі праведзена больш за 4000 экспертыз.

Аб сённяшняй рабоце міжраённага аддзела распавёў начальнік яго, падпалкоўнік юстыцыі Дзяніс ВІННІКАЎ.

– Вядома ў першы час працы аддзела ўзнікалі некаторыя праблемы ў матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, не хапала дарагіх рэактываў для правядзення экспертыз, не ўсе эксперты былі забяспечаны камп’ютарнай тэхнікай, неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны, метадычнай літаратурай і іншым, – распавядае Дзяніс Аляксеевіч. – На сённяшні дзень усё кардынальна змянілася. У аддзеле створана дастатковая матэрыяльна-тэхнічная база, якая дазваляе экспертам на высокім прафесійным узроўні вырашаць любыя пастаўленыя перад імі задачы ў рамках іх кампетэнцыі. У мінулым годзе «арсенал» экспертаў папоўніўся навейшай камп’ютарнай тэхнікай, крыміналістычнымі чамаданчыкамі для працы на месцах здарэння, іншымі крыміналістычнымі прыладамі, а таксама, у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі – усімі неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны.

– Прыярытэтнымі задачамі, якія стаяць перад нашым аддзелам, былі і застаюцца правядзенне экспертыз для падраздзяленняў Следчага камітэта і органаў унутраных спраў, удзел у якасці спецыялістаў у аглядах месцаў здарэнняў, іншых следчых і працэсуальных дзеяннях, – працягвае Дзяніс Віннікаў. – У сувязі з гэтым асноўны акцэнт працы нашага аддзела накіраваны на пастаяннае падтрыманне якасці і скарачэння тэрмінаў правядзення экспертыз, а таксама якасці працы спецыялістаў на месцах здарэнняў. Ад таго, наколькі добра эксперт зробіць сваю працу, залежыць не толькі вынік справы, але і лёс чалавека. Заключэнне эксперта – гэта працэсуальны дакумент, які кладзецца ў аснову доказаў віны або невінаватасці грамадзяніна, з’яўляецца доказам у крымінальным, адміністрацыйным, грамадзянскім працэсах, у сувязі з чым эксперт не мае права на памылку.

– Раскажыце, калі ласка, аб кадравым патэнцыяле вашага падраздзялення?

– Нягледзячы на высокія патрабаванні, што прад’яўляюцца да кандыдатаў як на экспертныя, так і на іншыя пасады ў аддзеле, усе яны ўкамплектаваны. У нас сёння працуюць адукаваныя, высокакваліфікаваныя і адданыя сваёй прафесіі людзі, якія не спыняюцца ў сваім развіцці і пастаянна ўдасканальваюць свае навыкі і ўменні. Эксперт – чалавек інтэлектуальнай працы і высокай адказнасці. За кожным заключэннем і подпісам, паўтаруся, лёс чалавека.

Як прыклад прафесіяналізму і адданасці прафесіі хачу адзначыць маёра юстыцыі Дзмітрыя МІНЧУКОВА, які служыць з першых дзён стварэння аддзела. Агульны стаж экспертнай працы Дзмітрыя Міхайлавіча складае больш за 22 гады. За гэты час, дзякуючы яго працы, сотні злачынцаў і правапарушальнікаў панеслі заслужанае пакаранне. 

– Што можна параіць сённяшнім выпускнікам, якія, выбіраючы прафесію, вырашаць стаць судовымі экспертамі?

– У першую чаргу ацэньваюцца, вядома ж, асабістыя якасці кандыдата: яго характар, маральнае аблічча, адсутнасць кампраметуючых фактаў у біяграфіі, а таксама якасць атрыманай ім адукацыі, здольнасць да самаадукавання і інш. Неабходна разумець, што асобныя экспертныя спецыяльнасці патрабуюць ад выпускніка такіх якасцей як стрэсаўстойлівасць і здольнасць псіхалагічна выстаяць перад рознымі цяжкасцямі, умець абстрагавацца ад негатыўных жыццёвых сітуацый. Гэта найбольш ярка выяўляецца пры працы на месцах здарэнняў, дзе твар у твар сустракаешся з трагедыяй, людскім горам. Таму трэба быць гатовым да таго, што ўмовы працы не заўсёды будуць
кабінетныя.

 

Таксама ў чалавека, які плануе звязаць сваё жыццё з экспертнай дзейнасцю, абавязкова павінна быць жаданне працаваць у гэтай сферы, таму што жыццёвыя рэаліі далёкія ад тэлевізійнай карцінкі. Яшчэ адным важным патрабаваннем з’яўляецца здольнасць і жаданне вучыцца ўсё жыццё.

– Якія справы апошнім часам удалося раскрыць дзякуючы працы экспертаў міжрайаддзела?

– Тут можна выдзеліць серыю крадзяжоў з дачных дамоў на тэрыторыі Машчаніцкага сельсавета. Дзякуючы выяўленым слядам рук, злачынца быў устаноўлены, ім аказаўся раней неаднаразова судзімы мясцовы жыхар. Таксама праца спецыялістаў аддзела на месцы здарэння дапамагла ўстанавіць грамадзян, якія незаконна здабылі лася, і даказаць іх віну ў судзе.

– Ці бываюць «ідэальныя» злачынствы – без слядоў?

– Верагодна, кожны злачынец, робячы супрацьпраўныя дзеянні, лічыць, што ён «працуе» ідэальна, і ніхто яго не знойдзе. Разам з тым сёння экспертная навука ступіла далёка наперад. Да прыкладу, нават па невялікіх па памеры слядах біялагічнага паходжання можна ўстанавіць асобу злачынцы. Ёсць методыкі, якія дазваляюць вызначыць нават сляды пахаў і захоўваць іх задоўга да наступнай ідэнтыфікацыі.

Як прыклад: у аг. Цяхцін пры правядзенні агляду месца здарэння па звычайным крадзяжы з дачнага дома экспертам удалося ўстанавіць злачынцу, як кажуць, па паху.

– Дзяніс Аляксеевіч, якія планы перад сабой ставіць міжраённы аддзел ДКСЭ?

– Асноўная задача застаецца ранейшай: добрасумленна выконваць свае абавязкі на карысць беларускага народа і Айчыны, даючы аб’ектыўныя заключэнні. Сёння ніхто не павінен сумнявацца ў аб’ектыўнасці высноў экспертаў і ставіць пад сумненне якасць выкананай імі працы.

Аліна ЦЫГАНІЙ.
Фота аўтара.

 

Последние новости

Главное

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Новая аллея из туй появилась у памятника погибшим землякам в агрогородке Техтин

19 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Месячник по благоустройству продолжится в Белыничском районе по 30 апреля

19 апреля 2024
Новости района

Единый день информирования проходит сегодня в Белыничском районе

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Их именами названы улицы Белынич

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Сотрудники МВД задержали наркозависимого экстремиста с арсеналом

18 апреля 2024
Новости района

Руслан Пархамович провел приём граждан в Белыничском райисполкоме

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024

Рекомендуем

Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024
РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Мужчина и двухлетний ребенок получили ожоги в двух регионах Могилевской области

9 апреля 2024
Новости района

Семья белыничан Дениса и Янины Руцких – в числе шести финалистов области по результатам отборочного тура республиканского конкурса «Семья года»

11 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024