Правілы для юных веласіпедыстаў
Рухацца на веласіпедзе трэба толькі па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці дазваляецца рух па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы.
Для бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху веласіпед павінен быць тэхнічна спраўны, мець гукавы сігнал, святлоадбівальныя элементы. Юным веласіпедыстам, якія не дасягнулі 14-ці гадоў, можна катацца толькі ў пешаходных і жылых зонах, а таксама па тратуары, веласіпеднай ці пешаходнай дарожцы. Самастойна, без суправаджэння дарослых, кіраваць велікам на дарозе дазволена толькі з 14-ці гадоў.
Аддзяленне па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.