Темы

Умовы працы пад пільнай увагай

Умовы працы пад пільнай увагай

Маніторынг сельгасарганізацый на прадмет арганізацыі належных бытавых умоў працаўнікоў падчас вясенне-палявых работ працягваюць праводзіць прафсаюзы.

Асаблівая ўвага надаецца наяўнасці ў аграрыяў магчымасці абедаць у камфортных умовах, пераапранацца забеспячэнню працаўнікоў спецвопраткай, абуткам і сродкамі індывідуальнай абароны, медаптэчкамі.

Як адзначыла старшыня райаб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК, у першую чаргу менавіта кіраўнікі сельгасарганізацый павінны забяспечыць людзей усім неабходным.

– Наша задача – праверыць умовы, у якіх працуюць аграрыі. Прафсаюзы на месцах, райком прафсаюза работнікаў АПК строга сочаць за тым, ці забяспечаны працаўнікі спецыяльным аддзеннем, наколькі паўнавартаснае іх абедзеннае меню, – падкрэсліла Святлана Уладзіміраўна. – Шмат гадоў запар працягваецца практыка частковага спагнання кошту абедаў для аграрыяў. Працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў аплочваюць 10% іх кошту. Харчаванне арганізавана аднаразовае.

Яшчэ адно немалаважнае пытанне, якое знаходзіцца на кантролі прафсаюзаў – захаванне патрабаванняў бяспекі і вытворчай дысцыпліны. Невыканне іх, на жаль, часта становіцца прычынай вытворчых страт, у горшым выпадку – траўм ці смерці. Летась, дарэчы, пры правядзенні вясенне-палявых работ няшчасныя выпадкі зафіксаваны не былі.

Трэба адзначыць, што ў асноўным кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў адказна падышло да стварэння належных умоў працы механізатараў, задзейнічаных на вясенніх палявых работах.

У цяперашні час на кантролі прафсаюзаў – прывядзенне ў сельгасарганізацыях у належны стан душавых. Пытанне гэта неабходна вырашыць усім сельскагаспадарчым арганізацыям, акрамя СВК «Калгас «Радзіма».

Вольга НАБОКАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничане отмечают День Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Техтинская средняя школа присоединилась к проекту «Сеть Школ мира в Республике Беларусь»

2 июля 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе приступил к работе студенческий отряд БРСМ

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем