Темы

Фіксаваць адсутнасць тэхагляду ў аўтаматычным рэжыме магчыма

Магчымасць фіксаваць адсутнасць тэхагляду ў аўтаматычным рэжыме існуе, заявіў журналістам намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Аляксандр Занімон.

“Вельмі шмат абмеркаванняў у Інтэрнэце звязана з фотафіксацыяй тэхнічнага агляду транспартных сродкаў, магчымасцю вынясення пастаноў у аўтаматычным рэжыме. Магу вас запэўніць: такая магчымасць на самай справе існуе. Гэта не фэйк. Сапраўды, такая праца намі ў рамках ўкаранення новага адміністрацыйнага заканадаўства ажыццяўляецца”, – распавёў Аляксандр Занімон. Паводле яго слоў, для гэтага выкарыстоўваюцца сродкі як фотафіксацыі хуткаснага рэжыму, так і рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.

“Наша задача максімальна ў прававым полі зацікавіць грамадзян прыехаць на дзяржаўны тэхнічны агляд. Нашы калегі з “Белтэхагляду” падрыхтавалі пэўныя лічбы. За перыяд з пачатку гэтага года колькасць транспартных сродкаў, якія прыехалі на станцыі дыягностыкі і атрымалі дазвол на ўдзел у дарожным руху, больш, чым за ўвесь 2020 год, – адзначыў намеснік начальніка. – Гэтую тэндэнцыю мы назіралі на працягу ўсяго сакавіка і фактычна да гэтага моманту. Я скажу, што cакавік стаў самым пікавым месяцам для праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду. ”

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.

 

Последние новости

Общество

Политическая лихорадка в Польше: Кандидаты обещают рай, но народ ждет решений

18 мая 2025
Читать новость
Общество

Президентские выборы в Польше: почему социальные вопросы в тени?

18 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошло общерайонное родительское собрание

17 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сотрудники крупнейшего в России издательства «Эксмо» задержаны по делу об экстремизме

17 мая 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Президентские выборы в Польше или Цирк на политической арене

17 мая 2025
Читать новость
Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем