Темы

Любая інфармацыя важная

Наўмыснае вынішчэнне або частковае знішчэнне асобных груп насельніцтва па нацыянальных, расавых, рэлігійных або этнічных прыкметах – генацыд.

Генацыд быў і застаецца самым страшным злачынствам супраць чалавечнасці, якое не мае тэрміну даўнасці. Нагадаем, некалькі тыдняў таму Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа па факце генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд. Крымінальны працэс накіраваны на ўстанаўленне канкрэтных асоб з ліку нямецкіх захопнікаў і іх памагатых, якім удалося пазбегнуць адказнасці за забойствы мірных жыхароў, здзекі і катаванні іх у лагерах смерці і гета, удзел у масавай адпраўцы грамадзянскага насельніцтва на прымусовыя работы. Сабраныя звесткі дазволяць паставіць перад міжнароднымі арганізацыямі пытанне аб прызнанні Беларусі пацярпелай ад генацыду, спыніць спробы абясцэніць гістарычныя факты.

Звяртаемся да ўсіх жыхароў Бялыніцкага раёна з просьбай накіроўваць у пракуратуру любую вядомую інфармацыю аб расстрэлах (знішчэнні) мірных жыхароў, пра месцы пахаванняў знішчаных мірных жыхароў (з указаннем іх каардынат альбо з прывязкай на мясцовасці з мэтай правядзення агляду), пра невядомыя месцы пахаванняў. Важная любая інфармацыя аб дзеяннях нямецкіх акупацыйных улад, іх памагатых і бандфарміраванняў па знішчэнні беларускіх грамадзян. Звяртацца можна ў раённую пракуратуру па тэлефоне 78-534.

Пракуратура Бялыніцкага раёна.

Последние новости

РОЧС информирует

Безопасность на воде: как провести купальный сезон без происшествий

4 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Строительство жилья по-новому

4 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Чтобы лето было безопасным

4 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сколько будет стоить школьная форма на 2025-2026 учебный год?

4 июня 2025
Читать новость
Культура

Вывоз культурных ценностей из Могилевской области: важная информация для жителей

3 июня 2025
Читать новость
Новости района

Студотряды приступили к труду в Белыничском районе

3 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем