Темы

З 1 мая пенсіянерам павысяць даплаты за ўзрост і надбаўкі за выхад на пенію

У сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму з 1 мая ў Беларусі перагледзелі ўзровень даплат за ўзрост і надбавак за выхад на пенсію пенсіянерам якія дасягнулі 75-годдзя, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 мая павялічыцца на 4%: з Br 262, 87 да Br 273, 27. Гэтая велічыня таксама будзе прымяняцца для вылічэння сацыяльных выплат да 31 ліпеня.

Як распавялі ў Мінпрацы, цяпер даплата пенсіянерам 75-79 гадоў за ўзрост складае Br 49, 3, а асобам 80 гадоў і старэй -Br 65, 7. З мая гэтыя выплаты павялічацца да Br 51,2 і Br 68, 3 адпаведна.

Акрамя таго, з Br 32, 9 у красавіку да Br 34, 2 у маі ўзрасце надбаўка за выхад на пенсію, якая выплачваецца пенсіянерам, якія дасягнулі 80-годдзя. У структуры пенсіі дадзенай катэгорыі людзей памер даплаты і надбаўкі з 1 мая складзе Br102, 5.

У Беларусі больш за 524 тыс. атрымальнікаў даплат за ўзрост і надбавак за выхад на пенсію. Выдаткі на іх фінансаванне ў маі складуць амаль Br 45 млн, а ў цэлым за год – больш за Br 530 млн.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.

 

Последние новости

Новости района

В Белыничах прошло общерайонное родительское собрание

17 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сотрудники крупнейшего в России издательства «Эксмо» задержаны по делу об экстремизме

17 мая 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Президентские выборы в Польше или Цирк на политической арене

17 мая 2025
Читать новость
Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Выборы президента в Польше: кто рулит в этом политическом шоу и причем тут Tinder

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

“Лето – детям”. Какие задачи стоят перед взрослыми в оздоровительный сезон 2025 года

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем