Темы

У нас у печы – лепшыя кулічы!

Вялікдзень – галоўнае хрысціянскае свята з дахрысціянскімі элементамі, якія наклаліся на ўрачыстасці ў гонар Уваскрасення Ісуса Хрыста. А якое ж велікоднае святкаванне без фарбаваных яек, тварожнайпаскі і куліча?

Зараз пасхальныя булкі выпякае не кожная гаспадыня, прасцей набыць іх у магазіне, але ўласнаспечаная велікодная страва, дый яшчэ ў сапраўднай печы – не толькі смачны ласунак, але і даніна традыцыям нашых продкаў.

Паспрабаваць выпекчы рытуальную страву ў печы і з выкананнем усіх рытуальных дзеянняў дапамагла жыхарка аграгарадка Галоўчын, кухар мясцовага дзіцячага садзіка Галіна СТРЫГУНОВА. Пакуль я збіралася да яе ў госці, Галіна Анатольеўна не губляла час, растапіла печ і падрыхтавала ўсе неабходныя прадукты.

– Цеста будзем замешваць у вялікай каструлі, бо з маленькага посуду яно можа ўцекчы, – распавяла гаспадыня. – Напачатку ўскіпяцім літр малака (гэта робіцца, каб булкі не пачалі рана чарсцвець), затым дададзім туды ўзбітыя яйкі, ванілін. Асобна дадамо разведзеныя ў малацэ дрожджы.

Паколькі гатуем булкі па праваслаўнай традыцыі, то ў цеста дадаём крышку пасвяцонай вады, а перад замешваннемабавязкова прачытаем малітву.

Пасля таго, калі ў цеста паклалі цукар, а яго, як і разынак, і яек, і сметанковага масла не трэба шкадаваць, Галіна Анатольеўна павязвае на галаву прыгожую хустку. Дзеянне гэта не толькі ўтылітарнае  – каб у цеста не патрапіў волас, – раней лічылася, што валасы – сакральная частка жаночага арганізма, таму пры выконванні рытуальных дзеянняў галаву патрэбна было пакрываць. А гэтую хустку, распісаную ў стылі батык, жанчыне падарыла старэйшая дачка Марына, якая працуе настаўніцай у Светлагорскай школе мастацтваў.

– Замешваючы цеста, трэба ўдарыць па ім 365 разоў, столькі, колькі дзён у годзе, – працягвае Галіна Стрыгунова. – Вымешанае, яго накрыем палатном і паставім у цёплае месца на некалькі гадзін.

Пакуль цеста «працуе», гаспадыня паспявае падсмажыць катлеты і распавесці пра сваё захапленне. А яно ў яе – самае маладзёжнае! Галіна Анатольеўна здымае кароткія відэа і выкладвае іх на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Тіk-Tok. На інтэрнэт-забаўку яе «падсадзіў» старэйшы ўнук Арсеній, які займаецца хакеем і здымае свае поспехі на відэа. Вось і бабуля ўслед за ім вырашыла паспрабавацьсябе ў ролі ціктокера. І небеспаспяхова. На яе старонку падпісаны ўжо больш за 3 тысячы чалавек.

Жанчына, дарэчы, спявае ў вакальным ансамблі «Алешкавіца», таму акрамя гумарыстычных ролікаў, выкладвае відэазапісы песень свайго калектыву. Яна прыкмеціла, што больш за ўсё «лайкаў» і каментарыяў набіраюць беларускамоўныя кампазіцыі.

Як толькі цеста выхадзілася, мы расклалі яго ў загадзя падрыхтаваныя формы і паставілі ў добра нацепленую печ.

– Раней, выпякаючы хлеб, гаспадынірабілі цеста дастаткова густым, каб яно трымала форму бохана, усцілалі под печы дубовым лісцем і наверх выкладвалі караваі, – распавядае Галіна Анатольеўна. – Самаробныя, а затым і фабрычныя формы для пасхальных кулічоў з’явіліся адносна нядаўна. І нават у савецкі бязбожніцкі час жанчыны не забываліся пра рытуальныя стравы. Самыя светлыя дзіцячыя ўспаміны звязаныя ў мяне з пасхальнай суботай, калі з самае раніцы паветра нашай вясковай вуліцы было напоўнена водарамі свежай выпечкі.

Вось і зараз, праз паўгадзіны, як булкі апынуліся ў печы, па доме пачалі разносіцца прыемныя пахі. Гатовыя кулічы крышку астудзілі, а затым пакрылі глазурам і спецыяльнай пасыпкай.

Рытуальнай стравай, нагадвае жанчына, трэба абавязкова частавацца ўсёй сям’ёй на Вялікдзень. Яна з нецярпеннемчакае ў госці дзяцей, а асабліва –унукаў, якіх у яе ўжо трое. Сярэдняя ўнучка Таісія абавязкова парадуе сваіх родных новымі песнямі. Яна, як і бабуля, вельмі любіць спяваць і наведвае ўрокі вакала.

– Будзе ў нашай сям’і яшчэ адна спявачка! – гаворыць Галіна Стрыгунова і на яе твары расцвітае шчырая ўсмешка.

ГЭТА ЦІКАВА:

Рэшткі пасхальнай булкі або спецыяльна захаваныя кавалкі засушвалі і пакідалі для асвячэння розных земляробчых і сельскагаспадарчых спраў. Часам, акрамя Пасхі, якая ставілася на святочны стол, гаспадыні выпякалі яшчэ некалькі, і кожная з іх мела сваё прызначэнне. Адну аддавалі святару, адну – жывёле і пастуху пры першым выгане скаціны ў поле, адну пакідалі для засевак (у кожны мех з насеннем перад сяўбой клалі па кавалачку). Засушаны кавалачак велікоднага хлеба бралі з сабой у дарогу як надзейны абярэг.

Інгрыдыенты для пасхальнай выпечкі:

Малако – 1 л, 2-3 шклянкі цукру, 2 кг мукі, пачак масла або маргарыну, 2-3 лыжкі расліннага алею, пачак дражджэй – 100 гр., разынкі 150 гр, ванілін, глазур, кандытарская пасыпка.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости Беларуси

Стартует «Белагро-2025»

30 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах чествовали мелиораторов. Смотрите, как это было

30 мая 2025
Читать новость
Новости района

Какие мероприятия пройдут в День защиты детей в Белыничском районе. Рассказываем

30 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе прошла акция по благоустройству криниц

29 мая 2025
Читать новость
Общество

Отвечают судебные эксперты. Розетки и вилки: как не допустить пожар

29 мая 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует: хулиганство обернулось общественными работами и принудительным лечением от алкоголизма

29 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем