Дзякуй вам, дарагія ветэраны!
Традыцыйная віншавальная акцыя напярэдадні Дня Перамогі прайшла на Бялыніччыне. Прадстаўнікі райсавета ветэранаў, РЦСАН і РА «Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа» наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікоў тыла, уручылі ім прывітальныя адрасы ад губернатара Магілёўскай вобласці, РК ГА «БРСМ», РЦСАН і «БТЧК», прадуктовыя наборы ад ТАА «Еўраторг» і індывідуальнага прадпрымальніка Валянціны ШАЎЦОВАЙ. Падарункі атрымалі Віктар Паўлавіч АРЖАНІКАЎ, Зоя Аляксандраўа ДЗМІТРЫЕВА і Яфім Пятровіч ТОЛСТЫ.