Кантроль цэн на сацыяльна значныя тавары
КДК вобласці выявіў перавышэнне гандлёвых надбавак на 365 найменняў тавараў у гандлёвых аб’ектах Магілёва і Бабруйска, Быхаўскага, Глускага, Клімавіцкага, Крычаўскага, Хоцімскага і Асіповіцкага раёнаў.
Неабгрунтаванае завышэнне кошту ўстаноўлена ў 40 (з 63) падвергнутых маніторынгу гандлёвых аб’ектах. У сярэднім устаноўленыя заканадаўствам гандлёвыя надбаўкі перавышалі ў 1,5 раза. Сярод асноўных тавараў, на якія завышаўся кошт, малочная прадукцыя, дзіцячае харчаванне, каўбасныя і макаронныя вырабы.
Дзмітрый ЗАХАРАЎ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю
Магілёўскай вобласці.