Темы

XIX міжнародны фестываль “Залатая пчолка” ў Клімавічах

XIX міжнародны фестываль “Залатая пчолка” ў Клімавічах

Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка” ў Клімавічах збярэ больш за 400 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Арменіі, Узбекістана, Кыргызстана, Малдовы, Сербіі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Магілёўскага аблвыканкама.

Фестываль будзе праходзіць з 28 па 30 мая. Так, у першы дзень пройдзе конкурсная праграма ўдзельнікаў фестывалю ў трох жанрах: “Вакальнае мастацтва”, “Харэаграфічнае мастацтва”, “Выяўленчае мастацтва”. Адбудзецца вечар знаёмстваў арганізатараў і гасцей фестывалю “Адзіная фестывальная сям’я”. Увечары гэтага ж дня плануецца святочнае адкрыццё Міжнароднага фестывалю “Залаты баль”.

29 мая падвядуць вынікі конкурсных праслухоўванняў і праглядаў, адбудуцца гала-канцэрт і ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу, якія пройдуць пад эгідай Года народнага адзінства. 30 мая для жыхароў і гасцей горада арганізуюць фестывальную праграму “Клімавічы запрашаюць” з правядзеннем конкурснай праграмы “Міс Залатая пчолка”, моладзевай спартыўна-забаўляльнай праграмы “Тата, мама я – адзіная дружная сям’я” і інш.

“У склад міжнароднага журы ўвойдуць вядучыя дзеячы культуры: Алег Елісеенкаў, Святлана Стацэнка, Валянціна Гладкая, Раман Кавалёў, Жаклін Сархашан”, – адзначылі арганізатары.

Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях: малодшая (9-12 гадоў), сярэдняя (13-15 гадоў), старэйшая (16-18 гадоў).

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Клімавіцкі раённы выканаўчы камітэт, упраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilev-region.gov.by.

Последние новости

Общество

Политическая лихорадка в Польше: Кандидаты обещают рай, но народ ждет решений

18 мая 2025
Читать новость
Общество

Президентские выборы в Польше: почему социальные вопросы в тени?

18 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошло общерайонное родительское собрание

17 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сотрудники крупнейшего в России издательства «Эксмо» задержаны по делу об экстремизме

17 мая 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Президентские выборы в Польше или Цирк на политической арене

17 мая 2025
Читать новость
Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем