Рыхтуй печ летам…

З пачатку бягучага года на тэрыторыі раёна адбылося чатыры пажары, на якіх загінулі 3 чалавекі.
Ацяпляльны сезон скончыўся, але многіяжыхарыБялыніччыны пратапліваюць печы і цяпер.У мэтах папярэджання пажараў па прычыне няспраўнасці пячнога ацяплення РАНС нагадвае аб неабходнасці надаць асаблівую ўвагу ў летні перыяд вашымацяплялнымпрыборам, а менавіта:
– замазаць расколіны, калі яны маюцца,у муры цэглы;
– адрамантаваць дзверцы;
– пачысціць коміны ад накопленай за зіму сажы і пабяліць іху межах гарышча;
– перакласці размыты дажджамі агаловак трубы;
– замяніць металічныя, керамічныя або асбестацэментныя трубы,якія выкарыстоўваюцца ў якасці комінаў, ці абкласці іх цэглай вышэй даху;
– агледзець печ унутры на наяўнасць абвальвання цэглы.
Абавязкова звярніце ўвагу на адлегласць ад паверхні печы да гаручых канструкцый хаты – яна павінна быць не менш за 10 см.
У месцы праходу коміна печы праз столь альбо прымыкання яе сценкі печы да сцяны хаты таксама павінна быць выканана неабходная адлегласць, але ўжо ад унутранай сценкі коміна – 38 см.
На ўсялякі выпадак нарыхтуйце невялікую колькасць гліны на зіму для таго, каб прымяніць яе, калі ваша печ пашкодзіцца ў ацяпляльня перыяд. Выканаўшы гэтыя рэкамендацыі, вы сустрэнеце зіму ў цяпле і бяспецы!
Ілья ЦІКУНОЎ,
старшы інжынер РАНС.