Темы

Вучыцца вайсковай справе сапраўдным спосабам

Вучыцца вайсковай справе сапраўдным спосабам

У Магілёўскай вобласці з 3 па 11 чэрвеня пройдуць маштабныя ваенныя вучэнні. Яны будуць насіць мабілізацыйны характар. Іх галоўная задача – ацаніць ступень гатоўнасці мясцовых выканаўчых органаў, ваенных камісарыятаў, дзяржорганаў і арганізацый, якія выконваюць заданне па мабілізацыі насельніцтва ў выпадку аб’яўлення надзвычайнага становішча. Напярэдадні гэтага сур’ёзнага мерапрыемства карэспандэнт «Зары над Друццю» пагаварыў з ваенным камісарам Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў Дзмітрыем ДРАЗДОВЫМ.

– Колькі жыхароў Бялыніччыны будзе задзейнічана ў вучэннях?

– Нягледзячы на тое, што галоўная мэта вучэнняў – праверыць ход выканання мабiлiзацыйных заданняў у выпадку неабходнасці, мы прызавём толькі 11 чалавек. Яны азнаёмлены і ўжо рыхтуюцца да выканання ўскладзеных на іх задач. Усім ваеннаабавязаным уручаны павесткі, па іх трэба будзе з’явіцца ў райваенкамат і адзначыцца там.

– Хто будзе прымаць удзел у вучэннях?

– Гэта будуць падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Калі наша задача – выканаць мабілізацыйнае заданне, то іх задача – максімальна перашкодзіць гэтаму, зразумела, умоўна.

– Якім чынам?

– Любымі дыверсійнымі спосабамі. Ад захопу камісарыятаў, мініравання аб’ектаў, знішчэння вузлоў сувязі да выкрадання і ліквідацыі кіруючага складу. Усё гэта ўмоўна, вядома. Тым не менш, выкарыстанне выбуховых пакетаў, светлашумавых гранат, халастых патронаў і іншых спецсродкаў дапускаецца. Нас чакае насычаны тыдзень вучэнняў, мы ў кругласутачным рэжыме будзем выконваць сваю задачу, а спецназ – сваю. Хацеў бы звярнуцца да жыхароў раёна, калі будуць чутны выбухі і падобнае, не трэба хвалявацца, гэта проста вучэнні.

– Якую ролю ў вучэннях будзе адыгрываць адміністрацыя нашага раёна?

– Галоўную, бо гэта ў першую чаргу вучэнні для іх. Ваенкамат толькі інструмент, які дапамагае вертыкалі ўлады выканаць мабілізацыйныя заданні ў выпадку неабходнасці. Такая ж задача на час вучэнняў будзе і ў іншых сілавых ведамстваў: МУС, МНС і г.д. Паверце, ва ўмовах, калі прафесіяналы сваёй справы будуць перашкаджаць усімі даступнымі метадамі і спосабамі, выканаць пастаўленую задачу будзе вельмі няпроста. Да таго ж, увесь час варта чакаць ад кіраўніцтва вучэнняў новых уводных, якія будуць патрабаваць аператыўных рашэнняў і дзеянняў ад усіх тых, хто будзе ўдзельнічаць у вучэннях у такой шырокамаштабнай аперацыі.

Дзмітрый ЦІХАНАЎ.
Фота аўтара. 

Последние новости

Новости района

Семейный экипаж Моргуновых из ОАО «Новая Друть» намолотил свою первую тысячу тонн зерна

15 августа 2025
Читать новость
Общество

Белыничское ОАО «Агросервис» получило новое название

15 августа 2025
Читать новость
Новости района

Система образования Белыничского района пополнилась 16 молодыми специалистами

15 августа 2025
Читать новость
Новости района

Лидеры жатвы Белыничского района намолотили более трёх тысяч тонн зерна

15 августа 2025
Читать новость
Новости района

Определился третий «тысячник» в ОАО «Новая Друть» Белыничского района

14 августа 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Контроль за безопасностью уборочной кампании

14 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем