Темы

Пачаў працу інтэрнэт-сайт, прысвечаны Году народнага адзінства

Пачаў працу інтэрнэт-сайт, прысвечаны Году народнага адзінства

Інтэрнэт-сайт, прысвечаны Году народнага адзінства, пачаў працу па адрасе  www.godedinstva.by.

На партале можна ўбачыць рэпартажы з рэгіёнаў і сталіцы аб ініцыятывах, якія аб’ядноўваюць людзей дзеля агульнай справы, пачынаючы ад добраўпарадкавання населеных пунктаў да аднаўлення помнікаў. Распавядаецца аб простых людзях, якія праяўляюць ініцыятыву і ўносяць ўклад у развіццё сваёй малой радзімы. Дадзеныя матэрыялы сабраны ў рубрыках “Ініцыятывы” і “Людзі”.

У рубрыцы “Гісторыя” акумулююцца матэрыялы аб славутасцях Беларусі, яе багатай гістарычнай спадчыне, выдатных людзей.

У рубрыках “Традыцыі” і “Творчасць” сабраныя матэрыялы, прысвечаныя народным абрадам і звычаям, уменням майстроў, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне, а таксама распавядаецца пра сучасныя таленты беларусаў.

Актуальныя навіны прадстаўлены ў раздзелах “Падзеі” і “Акцыі”. Развагі па розных важных тэмах – у раздзелах “Меркаванні” і “Інтэрв’ю”.

Для людзей якія цікавяцца статыстыкай ёсць рубрыка “Год народнага адзінства ў лічбах”, дзе прадстаўлена актуальная інфаграфіка.

Кантэнт сайта насычаны маляўнічымі падзейнымі і пейзажнымі фота і відэа з розных куткоў Беларусі.

Працуе і інтэрактыўная сувязь – кожны можа даслаць сваё фота ў раздзел фотагалерэя. Плануецца арганізоўваць творчыя конкурсы для пошуку талентаў сярод карыстальнікаў сайта.

Самая важная інфармацыя з сайта Года народнага адзінства будзе паступаць у Telegram у народны канал (@Narodnyj).

Як паведамлялася, 2021-ы аб’яўлены Годам народнага адзінства першым указам Прэзідэнта 4 студзеня. Рашэнне прынята для кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.

 

 

Последние новости

Новости Беларуси

Нужна ли справка в сад и школу к 1 сентября? Минздрав напомнил порядок

10 июля 2025
Читать новость
Новости района

Материальная помощь к школе: как получить и что нужно для оформления

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Вандалы не оставляют место отдыха в покое на реке Вабич

9 июля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем