Темы

Успамінаць балюча, але неабходна

Успамінаць балюча, але неабходна

22 чэрвеня на тэрыторыі раёна прайшлі памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Каля брацкай магілы на Алеі герояў у Ліпавым гаі адбыўся мітынг-рэквіем з урачыстым ускладаннем кветак і Усебеларускай хвілінай маўчання. Удзел у ім прынялі старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА, яго намеснікі, а таксама прадстаўнікі працоўных калектываў раёна.

Таксама адначасова з правядзеннем дадзенай акцыі ў арганізацыях і прадпрыемствах Бялыніччыны прайшлі выхаваўчыя гадзіны з праслухоўваннем радыёгазеты. І хвіліна маўчання для ўсіх была ў адзін час.

Мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці і смутку,адбыўся і ў в. Вослеўка, падчас якога актывісты РК ГА «БРСМ»: вучні Машчаніцкай СШ, байцы студатрада «Бліскавіца» імя Героя Савецкага Саюза Б.Л. Хігрына і першы сакратар райкама Марына ШАБУСАВА  ўсклалі кветкі да помніка воінам-артылерыстам.

– 80 гадоўмінула састрашнага дня 22 чэрвеня 1941 года. Той летняй раніцай, у адно імгненне, наша Радзіма згуртавалася і ўстала на барацьбу з лютым ворагам, – адзначыла Марына Віктараўна. –Падзей страшней, чым Вялікая Айчынная вайна, не ведае гісторыя нашай краіны. Але, нягледзячы ні на што, нашы прадзеды перамаглі. І мы павінны захаваць у памяці подзвіг гэтых людзей. Вечная слава тым, хто аддаў жыццё за Радзіму. Слава і нізкі паклон ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.

Затым удзельнікі ўсклалі кветкі да месца бою з фашысцкімі танкамі савецкага артдывізіёна пад камандаваннем Барыса Хігрына, які праходзіў каля вёскі Вослеўка 5 ліпеня 1941 года. За свой подзвіг пры абароне падыходаў да Бялынічаў Барысу Хігрыну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна.

Наталля БАРОДЗЬКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Белыничская РЭГИ напоминает о подготовке теплоисточников к осенне – зимнему периоду

15 июля 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Традиционный обряд «Зажинки» – провели в ОАО «Новая Друть»

14 июля 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

В Белыничском ОАО «Агросервис» приступили к жатве озимого ячменя

14 июля 2025
Читать новость
Новости района

В агрогородке Вишов проходит праздник, посвященный чествованию ветеранов труда 

12 июля 2025
Читать новость
Общество

Электробезопасность при работах вблизи воздушных линий электропередачи

12 июля 2025
Читать новость
Новости района

Борьба за лес: отчет об охране леса в Белыничском лесхозе за первое полугодие

12 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем