Темы

У СВК «Калгас «Радзіма» на мінулым тыдні завяршылася нарыхтоўка кармоў з траў першага ўкосу

У СВК «Калгас «Радзіма» на мінулым тыдні завяршылася нарыхтоўка кармоў з траў першага ўкосу

У СВК «Калгас «Радзіма» на мінулым тыдні завяршылася нарыхтоўка кармоў з траў першага ўкосу.

На самым апошнім этапе корманарыхтоўчай кампаніі за працоўным працэсам давялося назіраць карэспандэнту райгазеты «Зара над Друццю».

На першым полі, куды мы завіталі з намеснікам старшыні гаспадаркі Міхаілам СКУСАВЫМ, каля вёскі Лічынка, на магутным трактары Джон Дзір з касілкай KRONE працаваў механізатар Аляксандр КУЗЬМЯНКОЎ. Ён дакошваў апошнія гектары клеверу. Услед за касілкай на поле то садзіліся, то ўзляталі буслы і чайкі. Там, дзе машына вяла роўны пракос, птушкам было чым пажывіцца: на волі аказвалася розная жыўнасць, што хавалася ў густой траве.

Аляксандр Мікалаевіч назірае за гэтым птушыным базарам ужо 21-ы сезон – менавіта столькі працуе ён у СВК «Калгас «Радзіма». Плён яго працы неаднаразова быў адзначаны праўленнем сельгаспрадпрыемства. Тры гады таму руплівы механізатар быў адзначаны спецыяльным медалём СВК «Калгас «Радзіма», які ўручаюць самым лепшым працаўнікам за шматгадовую і добрасумленную працу. Усяго ў гаспадарцы такім медалём ушанавана 9 чалавек.

І ў сёлетнюю касавіцу Аляксандр Кузьмянкоў мае высокія дасягненні. Па стане на суботу 19 чэрвеня на яго рахунку было 1112 га скошаных траў, неаднойчы ён перавыконваў зменную норму выпрацоўкі больш як на 300%.

– На падборы і здрабненні зялёнай масы працуе Мікалай ДАРЭЧКІН, адвозяць яе на малочнатаварыя комплексы «Навасёлкі» і «Усход» маладыя механізатары Аляксандр і Ілья ДАРЭЧКІНЫ, а таксама Юрый ПЕТУШКОЎ. Яны перавезлі, адпаведна, 1210, 1995 і 1367 тон зялёнай масы, – інфармуе Міхаіл СКУСАЎ.

Наступны наш пункт прыпынку – вёска Мікалаеўка, якая знаходзіцца ў другім канцы гаспадаркі, а гэта больш за 20 кіламетраў. Там працуе звяно па нарыхтоўцы сена. Частку яго высушылі і запрэсавалі ў рулоны, а падвяленую траву механізатары Уладзімір КАЗАКОЎ і Юрый САРОКІН загортваюць у поліэфірную плёнку. Вынік іх працы бачны здалёк: на пад’ездзе да вёскі ўсе палі густа застаўлены белымі рулонамі. На зграбанні сена задзейнічаны Сяргей КАЗАКОЎ.

На маё пытанне: як можна за невялікі час зрабіць столькі, механізатары толькі ўсміхаюцца: галоўнае, не ляніцца. Рабочы дзень у іх пачынаецца ў 7 раніцы, а заканчваецца а 19­й. За гэты час у іх ёсць два перапынкі на абед і адпачынак (усе ўдзельнікі сельгасработ забяспечаны двухразовым гарачым харчаваннем). Зладжанасць працы, сістэмнасць і, вядома ж, стараннасць працаўнікоў адзначаецца праўленнем сельгаскааператыва. Запыталася я і аб дадатковай стымулюючай надбаўцы для моладзі да 35 гадоў. Сёлета рашэннем праўлення СВК «Калгас «Радзіма» яна была ўведзена для таго, каб падтрымаць маладыя кадры, зацікавіць іх заставацца працаваць у сферы сельскай гаспадаркі. Такія выплаты маладыя працаўнікі атрымалі ўжо другі раз. Сярод іх і Уладзімір Казакоў. Дадатак у 500 рублёў, безумоўна, вельмі прыемны. Гэта як дадатковы заробак для сям’і, а яна ў яго не маленькая. З жонкай Інэсай выхоўваюць траіх дзетак.

…Летні спякотны дзень пакрысе ўступае ў свае правы. На небе – ні аблачынкі. Дажджлівы май і незвычайна пагодлівы чэрвень дапамагаюць сялянам у працы. Сена з першага ўкосу паспелі нарыхтаваць для жывёлы не толькі калгаснікі, але і гаспадары прыватных сядзіб. Але ў механізатараў СВК «Калгас «Радзіма» касавіца не спыняецца. На бягучымтыдні яны аказваюць дапамогу працаўнікам ААТ «Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне».

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара. 

Последние новости

Новости Беларуси

Мирная дипломатия Беларуси: Защита суверенитета и исторической правды в условиях глобальных вызовов

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Как будут работать летние лагеря в Белыничском районе? Рассказываем.

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Пионерский фестиваль прошёл в Белыничах. Смотрите, как это было

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Итоги года и новые задачи: заседание Белыничской райорганизации профсоюза работников АПК

22 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В школах Беларуси с 1 сентября запретят пользоваться мобильными телефонами

22 мая 2025
Читать новость
Президент

Ответственность нанимателей за иностранных работников введена в Беларуси указом Президента

22 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем