Дзецям на летніх канікулах трэба высыпацца і выконваць правільны рэжым дня — эксперт

Дзецям на летніх канікулах трэба дазваляць спаць даўжэй, заявіла журналістам загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала МАЛАХАВА.

«Перш за ўсё, дзеці павінны адаспацца. Ня трэба падымаць рана, хай яны спяць, колькі могуць. Таму што ў нас дзеці падчас навучальнага года недасыпаюць гадзіну-паўтара», — сказала Ала Малахава, адказваючы на пытанне аб рэкамендацыях на перыяд летняга адпачынку.

Разам з тым базавыя прынцыпы правільнага рэжыму дня павінны выконвацца, заўважыла загадчыца аддзялення. У прыватнасці, важна выконваць кратнасць харчавання: дзіця павінна есцьі 4-5 раз у дзень.

«У харчаванні павінны прысутнічаць малочныя прадукты, якія добра засвойваюцца і вельмі карысныя для дзяцей, таму што ўтрымліваюць кальцый, неабходны для росту. Тое, чаго недастаткова падчас навучальнага года, у летні перыяд павінна быць папоўнена — свежыя садавіна і гародніна. Іх можна есці без абмежаванняў», — упэўнена Ала Малахава.

Яна таксама парэкамендавала максімальнае знаходжанне на свежым паветры, а купанне — толькі пад наглядам дарослых.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.

Print Friendly, PDF & Email