Темы

Праверылі і папярэдзілі

За два месяцы бягучага года работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС праведзены 2 выбарачныя праверкі і 59 маніторынгаў.

Асаблівая ўвага надавалася аб’ектам з масавым і кругласутачным знаходжаннем людзей. Асноўнымі парушэннямі патрабаванняў пажарнай бяспекі з’яўляліся загрувашчванне шляхоў эвакуацыі, пад’ездаў да вонкавых супрацьпажарных водных крыніц, курэнне грамадзян у непрызначаных месцах. Па выніках праведзеных праверак кіраўнікам уручаны рэкамендацыі і прадпісанні для ліквідацыі выяўленых недахопаў.

У ходзе правядзення выбарачнай праверкі і маніторынгаў з персаналам праведзена інструктыўна-растлумачальная работа па папярэджанні пажараў і дзеянням на выпадак іх узнікнення. Да ўтрымання і эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў, ізаляваных памяшканняў i iншых аб’ектаў, якія належаць суб’ектам гаспадарання, кіраўнік яго абавязаны забяспечыць захаванне і кантроль выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі на аб’екце, працаздольнасць і спраўнасць сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння, сувязі, абароны ад статычнай электрычнасці, вонкавых пажарных лесвіц, агароджы дахаў будынкаў, пастаянную гатоўнасць да прымянення гэтых сродкаў. Таксама кіраўнік павінен арганізаваць распрацоўку інструкцый па пажарнай бяспецы, адпаведную падрыхтоўку работнікаў і правядзенне супрацьпажарных інструктажоў, тэхналагічных працэсаў у адпаведнасці з
эксплуатацыйнай і тэхналагічнай дакументацыяй, інфармаванне работнікаў аб стане пажарнай бяспекі суб’екта гаспадарання, наяўнасць стэндаў з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы і іх своечасовае абнаўленне, уборку тэрыторыі ад сухой расліннасці і гаручых адходаў.

Ілья ЦІКУНОЎ,
старшы інжынер РАНС.

Последние новости

РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сколько в Беларуси пионеров и октябрят, рассказали в БРПО

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Политическая лихорадка в Польше: Кандидаты обещают рай, но народ ждет решений

18 мая 2025
Читать новость
Общество

Президентские выборы в Польше: почему социальные вопросы в тени?

18 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем