Темы

Вось ужо гэтая эканоміка!

Вось ужо гэтая эканоміка!

Рэдка якая дзяўчынка на пытанне «Які твой любімы прадмет у школе?» адкажа: «Ну вядома, матэматыка!». Алеся ж была літаральна закаханая ў лічбы ды формулы. І сваю настаўніцу Еву Якаўлеўну ЛАБАЧОВУ па гэты дзень успамінае добрым словам.

Скончыўшы СШ №1 у Бялынічах, Алеся АСТАФ’ЕВА нават не сумнявалася, з якой прафесіяй звяжа сваё жыццё. Вучылася спачатку ў Буйніцкім каледжы імя Арлоўскага па спецыяльнасці «эканаміст», затым паступіла ў Горацкую сельгасакадэмію. За плячыма – першая ступень вышэйшай эканамічнай адукацыі, да канца падыходзіць навучанне ў магістратуры.

Кожную раніцу вось ужо трэці год яна заводзіць сваю серабрыстую «Ладу гранту» і едзе з Малога Кудзіна ў райцэнтр на працу ў ДУ «Бялыніцкі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый». Алеся ўзначальвае планава-эканамічны аддзел і лічыць-пералічвае з раніцы да вечара.

Усё ў жыцці спраўдзілася, як яна і марыла: выдатная праца, надзейны муж, разумніца-дачка, уласны дом. Праўда, прыйшло гэта ўсё не адразу. Пасля каледжу 11 гадоў давялося папрацаваць эканамістам у ААТ «Бялынічы» (раней – СВК «Кудзін»). Але тое быў лёс, не інакш! Менавіта там яна пазнаёмілася з мужам Дзянісам. Малады камбайнер працаваў у гэтай жа гаспадарцы. У 2006-м годзе яны пажаніліся. І шчаслівае сямейнае жыццё натхніла Дзяніса на шматлікія працоўныя подзвігі! Напрыклад, у 2011 годзе на рэспубліканскіх спаборніцтвах па ўборцы ўраджаю «Дажынкі» ён заняў 3 месца. І дадому вярнуўся не толькі з дыпломам, але і з новенькім шыкоўным халадзільнікам. А на наступны год за ўжо першае месца ў такіх жа спаборніцтвах старэйшага комбайнера Астаф’ева ўзнагародзілі аўтамабілем – той самай серабрыстай «Ладай гранта»! Вось яго дзяўчынкі радаваліся! Праўда, перад гэтым яны свайго тату і мужа дома амаль не бачылі: сыходзіў у поле, ледзь пачынала днець, і вяртаўся зацемна. Пазней на сямейнай радзе было вырашана: працу галаве сямейства трэба мяняць, каб часу вольнага было пабольш. Так ён уладкаваўся ў Бялыніцкі лясгас, працуе цяпер па графіку «два праз два».

Лагічна думаць, што ў сям’і, дзе хтосьці з пары эканаміст або бухгалтар, бюджэт строга разлічаны, усё распланавана і выверана. Алеся смяецца:

– Гэта толькі так здаецца! У эканоміцы ёсць закон узвышэння патрэбаў. Простымі словамі кажучы, патрэбы пастаянна растуць, таму даводзіцца нарошчваць і магчымасці для рэалізацыі сваіх запытаў. У раўнавагу, на жаль, два гэтых паняцці ніколі не прыходзяць. Таму і ў бюджэце сям’і эканаміста здараюцца нечаканасці.

Ох ужо гэтая эканоміка! Усё наша жыццё ў ёй пралічана, у законах распісана. Не паверыце: не так даўно ў эканамічнай тэорыі з’явіўся новы накірунак, называецца эканоміка шчасця. Пэўна Алеся Астаф’ева ў акадэміі яго старанна вывучала і выдатна ведае, як правільна ўжываць на практыцы!

Лілія АПАРОВІЧ.
Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Прямая телефонная линия

28 мая 2025
Читать новость
Новости района

В память о защитниках границы. Участников автопробега встречал Белыничский район

27 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

1 июня стартует республиканская акция «Безопасные каникулы»

27 мая 2025
Читать новость
Общество

Неоформление трудовых отношений – явный признак выплаты «зарплаты в конвертах»

27 мая 2025
Читать новость
Президент

“Агрогородки – цель номер один”. Лукашенко о переводе котельных на пеллеты

26 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе прошли торжественные линейки

24 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем