Темы

Неабходна прыняцце дадатковых мер

Неабходна прыняцце дадатковых мер

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў маі бягучага года праведзена інтэрнэт-апытанне на тэму эфектыўнасці падтрымкі сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак у Магілёўскай вобласці.

На думку большасці рэспандэнтаў неабходны дадатковыя меры дзяржпадтрымкі для развіцця сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак рэгіёну, а кіраванне гэтай сферай з боку ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў патрабуе ўдасканалення.

У асноўным са станоўчага боку была ацэнена эфектыўнасць мер дзяржпадтрымкі па такіх напрамках, як выдзяленне крэдытаў на льготных умовах на набыццё мінеральных угнаенняў, сродкаў абароны раслін, паліва, прадастаўленне сельгастэхнікі ў лізінг, а таксама аказанне дапамогі ў арганізацыі ветэрынарнага абслугоўвання жывёл райветстанцыямі.

У той жа час негатыўна рэспандэнты ацанілі рэзультатыўнасць у частцы выдзялення зямлі, аказання дапамогі ў агранамічным абслугоўванні і ў рэалізацыі прадукцыі.

У якасці найбольш актуальнай праблемы ва ўзаемаадносінах з перапрацоўчымі прадпрыемствамі была названа несвоечасовасць разлікаў за здадзеную прадукцыю.

Дзмітрый ЗАХАРАЎ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю
Магілёўскай вобласці.

Последние новости

РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сколько в Беларуси пионеров и октябрят, рассказали в БРПО

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Политическая лихорадка в Польше: Кандидаты обещают рай, но народ ждет решений

18 мая 2025
Читать новость
Общество

Президентские выборы в Польше: почему социальные вопросы в тени?

18 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем