Темы

Самы адказны этап патрабуе павышанай увагі

Хутка наступіць час уборкі вырашчанага ўраджаю. Вельмі важна не толькі своечасова яго ўбраць, але і зберагчы ад крадзяжоў, псавання і пажараў.

Значны ўрон прынеслі сельскагаспадарчым прадпрыемствам пажары, якія адбываліся на зернеўборачных камбайнах. Як паказвае аналіз, асноўнымі прычынамі ўзгаранняў з’яўляюцца кароткае замыканне электраправодкі, разрыў гідраўлічных шлангаў і патрапленне машыннага масла на нагрэтыя паверхні рухавіка. А паколькі камбайны выходзяць у поле з неадрэгуляванай сістэмай змазкі, палівападачы і гідраўлікі, то яны хутка пакрываюцца гаручым пылам, па якім агонь распаўсюджваецца па ўсім камбайне.

У нашым раёне апошні пажар у час жніва адбыўся ў 2019 годзе, калі падчас уборкі збожжа загарэўся і быў поўнасцю знішчаны камбайн аднаго з сельгаспрадпрыемстваў. У кастрычніку 2018 года у гэтай жа гаспадарцы ў выніку няспраўнага стану электараправодкі камбайна пашкоджана значная частка электраабсталявання. Праца на ўборцы ўраджаю павінна весціся групавым метадам, у месцах іх дзейнасці неабходна арганізаваць дзяжурства пажарнай тэхнікі, трактара з плугамі, абавязкова павінны быць пярвічныя сродкі пажаратушэння.

Таксама частай прычынай узнікнення пажараў і загаранняў з’яўляецца невыкананне рэжыму сушкі збожжа пры павышэнні тэмпературы цепланасіцеля ў сушылцы. Каб пазбегнуць падобных выпадкаў, усім працаўнікам сельскай гаспадаркі трэба памятаць, што захаванне патрабаванняў пажарнай бяспекі – абавязак кожнага, ад строгага выканання якога залежыць захаванасць ураджаю.

Юрый МАРОЗАЎ,
старшы інспектар ІНіП РАНС.

Последние новости

Новости района

Прямая телефонная линия

28 мая 2025
Читать новость
Новости района

В память о защитниках границы. Участников автопробега встречал Белыничский район

27 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

1 июня стартует республиканская акция «Безопасные каникулы»

27 мая 2025
Читать новость
Общество

Неоформление трудовых отношений – явный признак выплаты «зарплаты в конвертах»

27 мая 2025
Читать новость
Президент

“Агрогородки – цель номер один”. Лукашенко о переводе котельных на пеллеты

26 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе прошли торжественные линейки

24 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем