Трэнд на злачынствы
У апошні час сярод падлеткаў стаў папулярны «трэнд» скручваць каўпачкі з ніпеляў колаў.
У сацыяльных сетках новы чэлендж набывае хуткую папулярнасць. Падлеткі здымаюць ролікі пра тое, як крадуць каўпачкі з колаў аўтамабіляў, пасля чаго выкладваюць відэа са здабычай і хваляцца, хто больш скруціў. Простыя чорныя каўпачкі каштуюць нядорага, але кошт брэндавых пачынаецца ад 10 рублёў.
Гэта, здавалася б, нявіннае свавольства, але за ім стаіць цалкам рэальнае пакаранне. Падлеткі ад 14 гадоў могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 11.1 (дробны крадзёж) КаАП Беларусі ў выглядзе штрафу ад 58 да 870 рублёў.
За падобныя дзеянні, якія зробіць дзіця да 14 гадоў, будуць адказваць яго бацькі. У адпаведнасці з ч 1 арт. 10.3 КаАП за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей дарослыя могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу да 290 рублёў.
Святлана ПАТАПЕНКА,
спецыяліст ІСН РАУС.