Темы

Нябачная і важная служба

Нябачная і важная служба

Стараста вёскі Лічынка Наталля ЛЮЦІКАВА прызнана адной з лепшых прадстаўнікоў мясцовага самакіравання нашага раёна. І гэта яна заслужыла дзякуючы адданай і бязмежнай любві да Прыдруцкага краю і аднавяскоўцаў.

Усе, хто з ёй калі-небудзь сустракаўся, заўсёды адзначаюць, што гэта вельмі светлы і адкрыты чалавек. Сярод жыхароў вёскі Наталля Уладзіміраўна карыстаецца вялікім аўтарытэтам і павагай.

– У нас у вёсцы жыццё кіпіць не горш, чым у горадзе, – з упэўненасцю говорыць, сустракаючысяса мной, Наталля Люцікава. – Тым больш цяпер, калі на двары цёплая пара і шмат каму патрэбна вырашаць розныя пытанні.

Стараста пастаянна уласным прыкладам паказвае, як трэба жыць і працаваць на зямлі. Яна трымае курэй, качак, свіней. Заўсёды ва ўзорным парадку зямельны ўчастак, дзе гаспадыня вырошчвае разнастайную гародніну і ягады. Прыдамавая тэрыторыя з ранняй вясны і да позняй восені патанае ў рознакаляровых кветках.

Наталля Люцікава нарадзілася ў вёсцы Шчэгліца Магілёўскага раёна, у юнацтве пераехала ў Лічынку, тут і засталася. Выйшла замуж, выхавала трох дачок, цяпер дапамагае выхоўваць унукаў: іх у яе шэсць.

– Дзядуля наш заўсёды хацеў шмат унукаў, – распавядае шасцігадовы ўнук Кіруша. – І вось нас 4 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі.

Кірыл – галоўны бабулін памочнік. Ён і на гародзе дапаможа, і паглядзіць маленькіх куранят, і аднясе ягады пажылой суседцы. Хлопчык ходзіць у дзіцячы садзік у Вішове, а да бабулі прыязджае на лета. Тут яму ніколі не бывае сумна: з многімі такімі ж прыезджымі дзецьмі ён катаецца на веласіпедзе, робіць карціны ўласнымі рукамі. І цяга да рукадзелля ў Кірыла дакладна ад бабулі. Хобі Наталлі Уладзіміраўны – вязаць. Якіх толькі звязаных шкарпэтак няма ў яе калекцыі: рознакаляровыя, з узорамі…

– Да бабулі ўсе ідуць па дапамогу! Яна нікому не адмаўляе, – з гонарам адзначае ўнук.

І сапраўды, нават за час нашай гутаркі Наталлі Уладзіміраўне некалькі разоў патэлефанавалі з пытаннем аб працы аўталаўкі. Дзякуючы старасце праблемы мясцовых жыхароў не застаюцца без увагі. Замяло дарогу, адключылі святло, ваду – людзі звяртаюцца да жанчыны.

– Да мяне можа прыйсці кожны жыхар вёскі і кожнаму я паспрабую дапамагчы, чым змагу: камусьці трэба абкасіць траву, дрэва спілаваць ці заказаць газавы балон, – распавядае Наталля Уладзіміраўна. – Часцей, вядома, дапамога неабходна нашым састарэлым і адзінокім людзям. Напрыклад, на суседняй вуліцы жыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Васільевіч АНДРЭЙЧЫКАЎ, яму таксама аказвалі неабходную ўвагу. Калі праблемы больш сур’ёзныя, тады звяртаемся ў сельсавет ці да старшыні СВК «Калгас «Радзіма» Аляксандра Міхайлавіча ЛАПАЦЕНТАВА, ён заўсёды дапаможа ў любым пытанні.

У мінулым годзе ў Лічынцы адрамантавалі дарогу па вуліцы Садовая, праклалі вадазліў, знеслі трухлявы дом, карацей, выконвалі ўсё запланаванае. У бягучым годзе Наталля Люцікава стала ініцыятарам навядзення парадку ў вёсцы, арганізавала жыхароў і натхніла іх на карысныя справы. Пачынаючы з вясны, на тэрыторыі вёскі былі праведзены суботнікі, добраўпарадкаваны могілкі.

– Карэнных жыхароў у Лічынцы засталося няшмат, ды і тыя ў асноўным пенсіянеры, – уздыхае мая суразмоўца. – Але нягледзячы ні на што, мы вельмі дружныя. На святы стараемся збірацца разам. Напрыклад, Купалле адзначалі ў альтанцы разам з суседзямі, спявалі песні, весяліліся. Перад святам Пятра і Паўла да нас прыязджаў старшыня СВК «Калгас «Радзіма» Аляксандр Лапацентаў. Вельмі спадабаліся і канцэрт, і ўвага да пажылых ветэранаў працы.

Галоўны жыццёвы прынцып Наталлі Уладзіміраўны – жыць у вёсцы як адна сям’я і дапамагаць адзін аднаму. Яна марыць, каб Лічынка заставалася чыстай, утульнай і прыгожай, куды хочацца прыязджаць часцей, а лепш за ўсё – заставацца жыць!

Аліна ЦЫГАНІЙ.
Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

В агрогородке Вишов проходит праздник, посвященный чествованию ветеранов труда 

12 июля 2025
Читать новость
Общество

Электробезопасность при работах вблизи воздушных линий электропередачи

12 июля 2025
Читать новость
Новости района

Борьба за лес: отчет об охране леса в Белыничском лесхозе за первое полугодие

12 июля 2025
Читать новость
Новости района

Экологический юниорский конкурс «Квітней, мой лес» проходит в Могилёвской области

11 июля 2025
Читать новость
Новости области

Стоимость школьных учебников в 2025/26 учебном году: сколько придется отдать за пособия?

11 июля 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Нужна ли справка в сад и школу к 1 сентября? Минздрав напомнил порядок

10 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем