Темы

Уступная кампанія пад кантролем

Уступная кампанія пад кантролем

Магілёўскай абласной камісіяй па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў падведзены вынікі кантролю за першым этапам уступнай кампаніі – цэнтралізаваным тэсціраваннем.

Адзначана, што тэсціраванне ў вобласці прайшло спакойна і арганізавана. Яўка абітурыентаў у асноўныя дні у сярэднім па вобласці склала 94,8%, найбольшая – на тэсціраванне па рускай мове (96,8%). У рэзервовыя дні (14, 16 і 18 ліпеня) яўка абітурыентаў у сярэднім склала 95,6%.

Як і ў мінулыя гады, кантроль за правядзеннем тэсціравання ажыццяўляўся на ўсіх этапах і ў кожнай з задзейнічаных аўдыторый 7 пунктаў тэсціравання вобласці. На самым масавым з якіх (па рускай мове) у кантролі прынялі ўдзел больш за 160 чалавек.

За парушэнні патрабаванняў парадку правядзення цэнтралізаванага тэсціравання (пранос мабільнага тэлефона ў аўдыторыю) ад удзелу ў ім быў адхілены 1 абітурыент. Летась за такое парушэнне ад удзелу ў ім таксама быў адхілены 1 абітурыент.

На наступным этапе ўступнай кампаніі будзе ажыццяўляцца кантроль за выкананнем вышэйшымі і сярэднімі спецыяльнымі навучальнымі ўстановамі парадку прыёму дакументаў, правядзення ўступных экзаменаў і залічэння абітурыентаў.

З 20 ліпеня ва ўсіх установах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі прыёмныя камісіі ажыццяўляюць прыём дакументаў. Да заканчэння ўступнай кампаніі ў Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці працягне працаваць тэлефон гарачай лініі: 8 (0222) 62-47-75. Па ім можна паведаміць інфармацыю аб парушэннях і недахопах у працы прыёмных і прадметных экзаменацыйных камісій навучальных устаноў.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Новости района

Прямая телефонная линия

28 мая 2025
Читать новость
Новости района

В память о защитниках границы. Участников автопробега встречал Белыничский район

27 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

1 июня стартует республиканская акция «Безопасные каникулы»

27 мая 2025
Читать новость
Общество

Неоформление трудовых отношений – явный признак выплаты «зарплаты в конвертах»

27 мая 2025
Читать новость
Президент

“Агрогородки – цель номер один”. Лукашенко о переводе котельных на пеллеты

26 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе прошли торжественные линейки

24 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем