Темы

VII Магілёўская абласная справаздачна-выбарная канферэнцыя ГА “БРСМ” пройдзе ў Магілёве 2 жніўня

2 жніўня ў Магілёве пад дэвізам “Сіла ў адзінстве” ў фармаце адкрытага дыялогу адбудзецца VII Магілёўская абласная справаздачна-выбарная Канферэнцыя грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Удзельнікамі мерапрыемства стане актыў БРСМ – парадка 250 дэлегатаў з усіх куткоў Магілёўскай вобласці. Акрамя таго, у працы канферэнцыі запланаваны ўдзел кіраўніцтва вобласці, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Варанюка.

Падчас канферэнцыі будуцю падведзены вынікі дзейнасці за справаздачны перыяд, выберуць кіруючыя, у тым ліку кантрольныя, лідара Магілёўскай абласной арганізацыі БРСМ, а таксама дэлегатаў 44-га з’езда БРСМ, якія будуць прадстаўляць інтарэсы розных катэгорый моладзі. У цэнтры ўвагі моладзі – абмеркаванне стратэгіі развіцця моладзевай арганізацыі да 2025 года.

Варта адзначыць, што за 3,5 года пад эгідай Магілёўскай абласной арганізацыяй БРСМ рэалізаваны маштабныя моладзевыя праекты “Мой двор – мой клопат” (добраўпарадкаванне дзіцячых пляцовак), “Добрыя справы табе, мая малая радзіма!” (добраўпарадкаванне крыніцы), інтэрнэт-конкурсы “Жанчыны Магілёўшчыны”, “Разам дзеля жыцця” “Мінулае, сучаснасць, будучыня…”, “Першае слова-МАМА”, дабрачынная акцыя “Браты нашы меншыя” і многае інш.

У рамках валанцёрскага руху БРСМ “Добрае сэрца” валанцёрамі было добраўпарадкавана 126 святынь (Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Аднаўленне святынь Беларусі”), дапамога была аказана 5825 дзецям (рэспубліканскія дабрачынныя акцыі “Цуды на Каляды” і “У школу з Добрым сэрцам”).

У 2020 годзе фінал рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла” атрымаў прапіску на Магілёўшчыне. Варта адзначыць, што за справаздачны перыяд Магілёўская вобласць паспела тройчы трапіць у тройку пераможцаў гэтага праекта.

За справаздачны перыяд рэспубліканскі моладзевы праект “100 ідэй для Беларусі” сабраў больш за 89 праектаў з усіх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці ў сферах медыцыны, энергетыкі, біяіндустрыі, аграпрамысловых, будаўнічых, хімічных, інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій рацыянальнага прыродакарыстання і абароны ад надзвычайных сітуацый. У 2021 годзе Магілёўская вобласць заваявала 5 узнагарод у намінацыях “Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць”, “Грамадства, Эканоміка і сацыяльная сфера” і “Нацыянальная бяспека і абараназдольнасць, абарона ад надзвычайных сітуацый”.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.

Последние новости

Новости района

Прямая телефонная линия

28 мая 2025
Читать новость
Новости района

В память о защитниках границы. Участников автопробега встречал Белыничский район

27 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

1 июня стартует республиканская акция «Безопасные каникулы»

27 мая 2025
Читать новость
Общество

Неоформление трудовых отношений – явный признак выплаты «зарплаты в конвертах»

27 мая 2025
Читать новость
Президент

“Агрогородки – цель номер один”. Лукашенко о переводе котельных на пеллеты

26 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе прошли торжественные линейки

24 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем