Темы

Быць патрэбнай сёння

Быць патрэбнай сёння

Першай гераіняй, пра якую мы вам раскажам, будзе Вольга ГЛАЗКІНА (ТАПУНОВА), якая гэтымі днямі знаходзіцца на спартыўных зборах на базе ФАКу «Друць» разам з выхаванцамі ДЮСШ г. Волхаў (Ленінградкая вобласць, Расія),дзе працуе трэнерам па гандболе.

Будучы майстар спорту скончыла СШ №1. У другім класе трапіла ў поле зроку трэнера дзіцячай школы па гандболе Віталя Куліка, і з таго часу актыўна сумяшчала агульна адукацыйную і спартыўную дзейнасць. Да моманту заканчэння школы, Вольга, як і яе сяброўкі па камандзе, ужо паспелі пабываць у шматлікіх краінах былога Савецкага Саюза, удзельнічалі ў спаборніцтвах. А гэта Літва, Латвія, Эстонія, Азербайджан, Малдавія, Україна, Расія і, вядома, Беларусь.

Пасля заканчэння школы Вольга Тапунова (прозвішча да замужжа – заўв. аўт.)паступіла ў Брэсцкі педагагічны інстытут.

–Віталь Фёдаравіч кожную з нас амаль «прымусіў» атрымаць вышэйшую адукацыю, я за гэта вельмі яму дзякую, – адзначыла наша суразмоўца. – За час вучобы ў інстытуце выступала за зборную Беларусі. Потым пераехала ў Валгаград, дзе ўвайшла ў склад каманды «Расіянка», якую на той момант узначальваў самы знакаміты трэнер Яўген ТРЭФІЛАЎ. Там жа атрымала званне «майстар спорту Расіі».

Пасля распаду СССР Вольга Тапунова вярнулася на малую Радзіму. Як раз у той час пачынаў праводзіцца чэмпіянат Беларусі па гандболе. Віталь Кулік, на той момант ужо дырэктар ДЮСШ нашага раёна, вырашыў сабраць каманду з былых выхаванцаў спартшколы. І гэтую задумку ён ажыццявіў. У 1992 годзе было ўтворана «ГА гандбольны клуб «Друць-Белпак», кіраўніком і галоўным трэнерам якога быў Віталь Фёдаравіч.

Да ведама.З 1993 года каманда выступала ў вышэйшай лізе нацыянальнага чэмпіянату Беларусі. З’яўлялася 4-кратным сярэбраным і 6-кратным бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі. Гэта давала магчымасць прадстаўляць нашу краіну і раён на Еўрапейскіх кубках у Венгрыі, Літве, Румыніі, Галандыі, Грэцыі, Харватыі, Германіі, Украіне, Нарвегіі, Ізраілі і Швейцарыі.

Мы жылі адной сям’ёй, адной камандай. На той момант у некаторых ужо былі муж, дзеці, але гэта не перашкаджала актыўна займацца трэніроўкамі і выязджаць на спаборніцтвы. Гэта толькі падмацоўвала дух і волю да перамогі, – зазначыла Вольга Іванаўна.

Потым быў перыяд, калі па запрашэнні з турэцкага боку два сезоны наша гандбалістка іграла за Ізмірскі клуб, адначасова займаючыся трэнерскай дзейнасцю.

Воляй лёсу трапіла ў Полацк, адкуль родам яе муж. Працавала трэнерам. Потым разам з мужам Васілём ГЛАЗКІНЫМ на працягу 8 гадоў трэніравалі дарослую каманду па гандболе «Віцебск-Ганна» ў Віцебску. Апошнія пяць гадоў сямейная пара Вольгі і Васіля Глазкіных жывуць і працуюць у г. Волхаў, адным з трох гарадоў Ленінградскай вобласці, дзе існуе моцная школа гандболу.

На пытанне, як жа яна сябе адчувае, калі вяртаецца дадому, Вольга Глазкіна адказвае так:

– Добра там, дзе сям’я. Волхаў сустрэў нас ветліва. Адразу прадаставілі працу і жыллё. Дзеці былі разам з намі. На радзіму заўсёды цягне, ды мы і ведаем,што сюды можам вярнуцца ў любы момант.

Што тычыцца менавіта сямейнага жыцця, наша суразмоўца з радасцю ў вачах расказвае, як яны з будучым мужам пазнаёміліся і стварылі «гандбольную» сям’ю:

– Дзякуючы спорту мы з Васілём Уладзіміравічам сустрэліся. У нас двое ўжо дарослых дзяцей: сын Ягор таксама трэнер, дачка Надзея скончыла першы курс МДУ імя А.А.Куляшова завочна.І яна плануе заняцца трэнерскай дзейнасцю. Такая вось «гандбольная сямейка Адамс».

Даведаўшыся пра такую спартыўныю дынастыю, пытанне аб поглядах бацькоў і дзяцей на адну і тую ж справуўзнікла само сабой.

– Зразумела, падчас сямейных пасядзелак, мы абмяркоўваем спартыўныя навіны, метады і спосабы рэалізацыі асобных прыёмаў вядзення гульні, – тлумачыць Вольга Іванаўна. – Мы выслухоўваем усе меркаванні і ўжо потым прыходзім да адзінага лагічнага пункту погляду. Мая асноўная задача як маці і як трэнера, які працуе ў асноўным з катэгорыяй дзяцей старэйшага школьнага ўзросту, падзяліцца практычным вопытам, тактыкай і тэхнікай вядзення гульні, бо трэніраваць часцей даводзілася дарослыя каманды. А прадстаўнікі моладзі нашай сям’і больш спецыялізуюцца на псіхалагічных момантах. Нам пашанцавала ў тым, што мы робім адну агульную справу і не зайздросцім, а прыслухоўваемся адзін да аднаго, радуемся перамогам і падзяляем разам горыч расчараванняў, вядзём разбор недапрацовак.Вельмі сумуем, калі хто-небудзь з родных выязджае на спаборніцтвы або зборы.

Сям’я Глазкіных не абмяжоўваецца толькі гандболам. Вельмі любяць рыбалку, паходы, прагулкі ў лес. Так яны ўмацоўваць свой саюз, заўсёды знаходзячыся побач фізічна і ў думках.

Зараз на спартыўныя зборы ў Бялынічы Вольга і Васіль Глазкіны прыехалі са сваімі дзецьмі. Падчас нашай з імі размовы Ягор і Надзея праводзілі трэніроўкі: старэйшы – асобна, а малодшая – пад кіраўніцтвам маці.

– Выязныя трэніроўкі дысцыплінуюць, бо гульнявыя віды спорту, – гэта калектыўная дзейнасць, дзе правы і абавязкі размяркоўваюцца аднолькава, гэта сумесная работа, – адзначае Вольга Іванаўна. – Калі б такія зборы праводзіліся на месцы, заўсёды была б падстава прапусціць занятак, ці спазніцца. А тут такога няма. Дзеці паказваюць свае характары, і трэнер можа больш разгледзець унутраны стрыжань, бо гэта не проста час трэніроўкі, а бытавыя ўмовы, у якіх кожны паводзіць сябе па-рознаму. І з псіхалагічнага пункту погляду – гэта маштабная работа па раскрыцці асобы падлетка, праблемы і задачы, пад якімі трэба будзе працаваць і вырашаць.

А яшчэ выязныя зборы для Вольгі Іванаўны – гэта магчымасць пазнаёміць выхаванцаў са сваёй малой радзімай. Многія з тых, хто прыехаў у Беларусь, нават не ведалі, што наша краіна такая ветлівая і чыстая. Між тым апошні аргумент дзеці адзначалі вельмі актыўна, з дадаткам – і ціхая. Давялося ім пабываць ў самых знакавых месцах райцэнтра – мастацкім музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі, парку культуры і адпачынку «Ліпавы гай», і канешне, зале спартыўнай славы ў гасцініцы «Белыя ночы», дзе размешчаны партрэт іх трэнера.

У спартыўным жыцці Вольгі Глазкінай (Тапуновай) даводзілася шмат пераязджаць. Крыху шкадуе, што ў выніку пераездаў яшчэ ніводнай каманды не давяла ад самага пачатку і да канца навучання ў спартыўнай школе. Спадзяецца ў Волхаве гэта атрымаецца. Трэніруе Вольга Іванаўна толькі хлопчыкаў, але ў Бялынічы прывезла і дзяўчат, бо ў іх ідзе агульная фізічная падрыхтоўка.

Сваім спартыўным мінулым Вольга Глазкіна не любіць ганарыцца, лічыць, што карыснае трэба працягваць рабіць зараз і тут, не азіраючыся назад. Вельмі рада, што яе веды, вопыт і пастаяннае імкненне да самаўдасканалення, запатрабаваны і сёння.

Магчымасць рэалізацыі выязных збораў ажыццяўляецца за кошт бацькоўскіх унёскаў. Таксама ў Волхаве існуе аўтаномная некамерыйная арганізацыя «ДРОЗД» (Дзецям Расіі адукацыя, здароўе і духоўнасць!), якая аказвае рознага роду дапамогу ў выглядзе спартыўнага інвентара, формы, ажыццяўленні спартыўных збораў.

КАМЕНТАРЫЙ

Леў ПАПОЎ, выхаванец ДЮСШ г. Волхаў:

Гандболам я займаюся пяты год, да таго часу былі яшчэ і танцы. Мару выйграць першынства Ленінградскай вобласці і Расіі. Лічу, што выезд за межы свайго горада для заняткаў спортам толькі спрыяе больш якаснай падрыхтоўцы, робіць нас сапраўднай камандай, дзе няма «я», ёсць толькі «мы». Тое, што Вольга Іванаўна майстар спорту Расіі, мы ведалі адразу, гэта яшчэ больш упэніла мяне ў тым, што заняткі гадболам я выбраў правільна.

Алена УСАНОВІЧ, член бацькоўскага камітэта ДЮСШ г. Волхаў:

– Раней мы толькі чулі пра чысціню і парадак, добразычлівасць і спагаду беларускіх мясцін і людзей. А сёння мы ў гэтым на ўсе 100 працэнтаў упэўніліся. Спадручна размешчаны аб’екты, дзе мы жывём, харчуемся і трэніруемся. Прагулкі па горадзе ўразілі цішынёй і сваёй прыгажосцю. Ніколькі не шкадуем, што трапілі сюды. Сустрэлі нас вельмі добра. Увогуле, мы вельмі абрадаваліся навіне аб тым, што да нас прыязджаюць вядомыя беларускія трэнеры па гандболе, ды яшчэ і майстры спорту. Таму зараз упэўнены, што гандбол стане любімай гульнёй нашых дзяцей, а іх шчырае захапленне спортам мы заўсёды падтрымаем.

Наталля БАРОДЗЬКА.

Фота аўтара і з асабістага архіва Віталя Куліка.

Последние новости

РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024