Темы

Улюбёныя ў паэзію Аляксандра Блока

Улюбёныя ў паэзію Аляксандра Блока

Гартаючы свой сямейны альбом, адчуваю то сум ад страты (бо многіх дарагіх мне людзей ужо няма на гэтым свеце), то светлую радасць ад успамінаў аб светлым дзяцінстве, то здзіўленне ад таго, наколькі маладосць бывае імпульсіўнай. Бо зараз, з вышыні пражытых гадоў разумею, што паехаць на край свету «за туманом и за запахом тайги» можа дазволіць сабе толькі бесклапотная маладосць.

Любімая alma mater
Гэта былі 70-я гады мінулага стагоддзя. На той час, як і на сёння, БДУ імя У.І.Леніна было вядучай вышэйшай навучальнай установай Беларусі. Я, медалістка, паступіла на факультэт рускай філалогіі з трэцяй спробы і таму вучылася добра і з цікавасцю. Перш за ўсё мяне захапілі ў палон кнігі, у прыватнасці літаратура і творчасць славутага рускага паэта Аляксандра Блока.
«Он весь – дитя добра и света,
Он весь – свободы торжество!»

А.Блок, 1914 г.

У студэнцкія часы, мы, летуценніцы, дзяўчаткі-«філалагіні», з імпэтам вучылі напа­мяць яго вершы: «Незнакомка», «Русь», «Соль­вейг», «Девушка пела в церковном хоре», «Россия», «О, я хочу безумно жить…». Нават спаборнічалі, хто больш вывучыць, а потым у студэнцкім пакоі віншавалі пераможцаў.
Спасцігаючы сусветнавядомую рускую літаратуру, часта пасля лекцый дапазна сядзелі ў «Ленінцы» (галоўная бібліятэка краіны – Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У.І.Леніна). І заўсёды з намі побач ляжаў зборнік вершаў Аляксандра Блока, які мы раз-пораз з захапленнем чыталі для душы.
Аднойчы ў нейкай газеце прачыталі паэму Яўгена Еўтушэнкі «Блокаўскі валун» і так нас уразіў гэты твор, што мы з сяброўкамі не раздумваючы вырашылі паехаць туды, дзе ў дзяцінстве кожнае лета праводзіў паэт, у падмаскоўны маёнтак Шахматава, які належыў у свой час дзеду Аляксандра Блока.
Грошы на дарогу збіралі ўсім інтэрнатам, стараста нашай групы заспакоіла, што нашу адсутнасць ніхто не заўважыць, і мы з сяброўкамі адправіліся ў падарожжа.
Вандроўка на радзіму Блока
Гэта была першая мая вандроўка на такую вялікую адлегласць. Яна пакінула ў душы незабыўныя ўражанні. Спачатку мы ехалі цягніком да Масквы. Дарэчы, метавіта тады я ўпершыню пабачыла Чырвоную плошчу і Маўзалей Леніна. Потым наш шлях прадоўжыўся на ­аўтобусе да Сонечнагорска, далей мы накіраваліся па маршруце Сонечна­горск-Тараканава. Выйшлі на аўтобусным прыпынку ў чыстым полі. Куды ісці, не ведалі. Спыталі ў нейкай жанчыны, што патрапілася нам. Махнуўшы рукой у бок лесу, яна выразна прамовіла на прыгожай рускай мове: «Идите по дороге до большой поляны с камнем, там летом собираются поэты и жители окрестных деревень».
Чорна-белыя фотаздымкі з мінулага
Мы, тры беларусачкі, улюбёныя ў паэзію Блока, усё ж знайшлі адпаведны камень. Доўга-доўга чыталі каля яго вершы, успамінаючы старонкі біяграфіі любімага паэта. Станоўчыя эмоцыі перапаўнялі нашы душы: мы плакалі і смяяліся ад шчасця, што споўнілася наша мара і нам давялося пабачыць краявіды сярэдняй паласы Расіі, пабываць на месцы, дзе знаходзілася сядзіба Шахматава – памяць пра выдатнага класіка сусветнай паэзіі Аляксанд­ра Блока.
Vivаt, akademiya!
У 2021 годзе БДУ адзначыў свой 100-гадовы юбілей. Я ўдзячная лёсу, што ён даў мне магчымасць вучыцца ў лепшай навучальнай установе Беларусі і атрымаць глыбокія веды па гуманітарных дысцыплінах, якія і сёння дапамагаюць мне годна працаваць і выхоўваць сродкамі мастацтва маленькіх грамадзян нашай Радзімы.

Вольга АСТАФ’ЕВА,
настаўнік тэатральнага класа
Цяхцінскага філіяла ДШМ.
Фота з асабістага архіва аўтара.

Последние новости

Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Выборы президента в Польше: кто рулит в этом политическом шоу и причем тут Tinder

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

“Лето – детям”. Какие задачи стоят перед взрослыми в оздоровительный сезон 2025 года

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Ограничения на посещение лесов введены в 28 районах Беларуси

16 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спортивный праздник в День семьи прошел в Белыничах

15 мая 2025
Читать новость
Новости района

Единые уроки ко Дню семьи проходят в Белыничском районе

15 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем