Темы

Сапраўдныя бацькі не толькі тыя, што нарадзілі…

Сапраўдныя бацькі не толькі тыя,  што нарадзілі…

Прыёмная сям’я – параўнальна новая для Беларусі форма сямейнага ўладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Канешне, дзіця павінна жыць у біялагічнай сям’і, але што рабіць, калі родныя тата і мама не спраўляюцца з абавязкамі па выхаванні? У такім выпадку варта вывесці дзяцей з нядобранадзейнай сям’і, інакш іх знаходжанне ў асацыяльных умовах адаб’ецца самым негатыўным чынам на фарміраванні асобы.

Прыёмная сям’я Іны РУДАК існуе ўжо больш за 15 гадоў. За гэты час у ёй выхавалася 6 прыёмных дзетак, на сёння пад яе апекай знаходзіцца яшчэ трое непаўналетніх. Штуршком да ства­рэння прыёмнай сям’і стала моцнае жаданне жанчыны мець дачушку. На той момант у яе ўжо было двое родных сыноў: Дзяніс і Жэня. Але жанчына марыла аб маленькай ­памочніцы-дачушцы, таму вельмі хацела нарадзіць дзяўчынку. Аднак урачы сваім вердыктам не пакінулі ніякага шанцу на здзяйсненне яе мары, па стане здароўя жанчына не маг­ла больш мець дзяцей. Тады Іна Вітольдаўна раз-пораз стала задумвацца аб тым, каб узяць на выхаванне дзіця з інтэрната. Так яна і зрабіла: звярнулася да адпа­ведных спецыялістаў аддзела па адукацыі райвыканкама, якія ёй патлумачылі алгарытм дзеянняў пры стварэнні прыёмнай сям’і. Потым Іна Рудак сабрала неабходны пакет дакументаў, прайшла навучанне па праграме прафесійнай падрыхтоўкі прыёмных баць­коў і бацькоў-выхавальнікаў, заключыла дагавор аб стварэнні прыёмнай сям’і.
Першае сваё знаёмства з прыёмнай дачкой Ленай Іна Рудак апісвае так:
– На момант нашай сустрэчы дзяўчынцы было 7 гадоў. Яна вельмі цяжка ішла на кантакт з чужымі людзьмі. Мы былі ­трэцяй сям’ёй, якая спрабавала ­ўзяць дзяўчынку да сябе. З першых ­дзвюх яе вярнулі назад у Магілёўскі сацыяльны прытулак. Калі я ўпершыню ўбачыла сваю Лену, яна нагадвала маленькага вожыка: глядзела на нас з мужам з-пад ілба, шчокі надутыя. Як зараз памятаю гэты дзень: на календары 4 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня выхаванцы прытулку актыўна рыхтуюцца да святочнага ранішніка. Наша Лена таксама павінна была выступаць на ім. Таму з кіраўніцтвам установы дамовіліся, што зараз забяром дзяўчынку, а потым на святкаванне прывязём, каб яна пабыла ў звыклай для яе абстаноўцы, выступіла, потым зноў вернемся з ёю дахаты. Так і зрабілі. 6 сакавіка прыехалі ў сацыяльны прытулак на ранішнік, а калі надышоў час адпраўляцца ў дарогу, наша Лена ціха прамовіла: «Не паеду». На спробы высвет­ліць прычыну, казала: «Мне ў вас падабаецца, але пакуль не паеду». Рабіць было няма чаго, хоць я і засмуцілася, але ж сілком мілы не будзеш. З той пары час ад часу мы сталі наведваць Лену ў прытулку, прывозіць невялічкія падарункі. І кожны раз пыталася ў яе: «Можа паедзеш са мной?», а ў адказ чула: «Доб­ра, паеду, але не зараз…». Прыкладна праз два месяцы, у маі, я прапанавала ёй пагасціць у нас на выхадных днях і яна пагадзілася. Прыехала, а навокал вясна ў самым разгары, дрэвы ў зелені, свежае паветра, пазнаёмілася і пасябравала з суседскай дзетварой. З таго дня Лена засталася ў нас і больш ужо гаворкі пра тое, каб вярнуц­ца назад у прытулак, не было. Зараз яна вырасла, скончыла школу, вывучылася на бібліятэкара, жыве і працуе ў Магілёве, паралельна набывае вышэйшую адукацыю. Але для мяне яна назаўсёды застанецца маёй дачушкай, хоць па крыві яна мне і не родная, а ўсё роўна ‒ мая.
Пачуцці аказаліся ўзаемныя, бо Алена не забываецца на сваю прыёмную маці, кожныя выхадныя прыязджае да яе ў госці і з пяшчотай называе яе ласкава «мама». І не толькі яна, усе дзеці звалі яе мамай. Некаторыя адразу, з першых дзён знаходжання ў сям’і, а іншым патрабаваўся час, каб прывык­нуць да думкі, што цяпер вось гэта жанчына будзе для іх маці, хоць і часовай. Па словах Іны Вітольдаўны, яна ніколі не прымушала называць сябе менавіта так, ведала, што большасць з іх помняць сваіх біялагічных бацькоў, але ўсё ж такі, відаць, у дзяцей ёсць патрэба, каб маці была побач, хоць і не родная, і такі крок быў як адказ на шчыры клопат і любоў, якую дарыла ім жанчына.
У Іны Рудак выхоўваліся дзеці роз­ных узростаў. Некаторым пашчас­ціла ­жыць у яе сям’і год, і паўтара, і два, і нават 14 гадоў.
– Кірыла мы ўзя­лі на выхаван­не з Лань­каў­ска­га ­сацыяльна­га пры­тулку ў ­трох­- ­гадо­вым ­узрос­- ­це, ­– дзеліцца жанчына. На той момант ён быў маленькі і з вялікімі наіўнымі вачамі. Мы з ім адразу наладзілі кантакт, ён з першых жа дзён пачаў зваць мяне мамай. Але былі і не вельмі доб­рыя моманты. Я імкнулася вырашаць усе праблемы размовамі: тлумачыла пастаянна, як рабіць не трэба і чаму. Раз-пораз заходзіла гутарка пра тое, якую прафесію ў будучым будзе набываць. Потым неяк даведаліся, што ёсць у Гомелі спецыялізаваны ліцэй пры ўніверсітэце грамадзян­скай абароны МНС Беларусі. Кірыл загарэўся маг­чымасцю вучыцца там, палепшыў паво­дзіны і адзнакі ў школе, і паступіў у гэтую ўстанову. Зараз заканчвае 5 курс, потым бу­дзе паступаць па про­фільнай спецыяль­насці ў адну з ВНУ Беларусі.
Бацькі рэдка наведваюць сваіх дзяцей, а калі і надумаюцца, то раз-два за ўсе гады знаходжання іх у прыёмнай сям’і.
– Думаю, у душы ў кожнага дзіця жыве крыўда на бацькоў за здраду, – мяркуе прыёмная мама. – Але рабяты ніколі не скажуць пра гэта ўслых. Ведаю, напрыклад, што мая Лена не мае ніякіх зносін са сваёй біялагічнай маці, хоць і ведае, дзе яна пражывае.
– Што Вы параіце тым, хто толь­кі думае ўзяць дзіця на выхаванне?
– Па-першае, узважыць усе «за» і «супраць» такога кроку. Па-другое, мець велізарнае жаданне дапамагчы дзецям, пазбаўленым бацькоўскага клопату, знайсці сям’ю. Акрамя таго, прыёмныя бацькі павінны ўмець наладжваць і падтрымліваць доб­разычлівыя адносіны з дзецьмі, любіць іх. Быць бацькамі – гэта вялікая адказнасць, а стаць прыёмнымі бацькамі – яшчэ большая! Не павінна быць выпадкаў, калі дзяцей вяртаюць у прытулкі ці інтэрнаты, быццам нейкую рэч, якой скарысталіся і выкінулі ў сметніцу. Зразумела, калі такое здараецца, гэта трагедыя і псіхалагічная траўма для дзіцяці.
Іна Вітольдаўна ніколі не падзя­ляла дзяцей на сваіх і чужых, напэўна, таму амаль усе яе былыя выхаванцы падтрымліваюць з ёй сувязь, прыязджаюць у госці і па сёння. За ўвесь час нашай сустрэчы, праз усю нашу размову праходзіў чырвонай ніткай яе выраз: «Я ніколі не ўспрымала прыёмных дзяцей як чужых, для мяне яны ўсе мае».
У 2020 годзе за шматгадовую плённую працу і высокі прафесіяналізм Іна Рудак была ўзнагароджана Ганаровай граматай аддзела па адукацыі райвыканкама.

Наталля СІДАРОВІЧ.
Фота з асабістага архіва
Іны Рудак.

Последние новости

Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024