Темы

Маладая сям’я пачала жыццёвае падарожжа з «Радзімы»

Маладая сям’я пачала жыццёвае падарожжа з «Радзімы»

Значную частку працоўнага калектыву СВК «Калгас «Радзіма» складае моладзь і гэта небеспадстаўна. У сельгаспрадпрыемстве створаны прывабныя ўмовы працы для ўсіх работнікаў, але асаблівая ўвага ўдзяляецца замацаванню на працоўных месцах маладых людзей, бо менавіта ад іх будзе залежаць у далейшым стабільная праца сельгаскааператыва.

Свой працоўны шлях у СВК «Калгас «Радзіма» амаль два гады таму назад пачала маладая сям’я Дзмітрыя і Дар’і СУДЗЕНКА.
Маладыя людзі пазнаёміліся падчас вучобы ў Горацкай акадэміі, дзе абодва набывалі спецыяльнасць агранома.
Дзмітрый родам з Хойніцкага раёна Гомель­скай вобласці. З дзяцінства марыў звязаць жыц­цё з тэхнікай і пасля заканчэння школы падаў дакументы ў Краснабярэжскі аграрны тэхнікум па спецыяльнасці «механік». А потым яго запрасілі на адпачынак у Італію, туды неаднаразова ездзіў у дзяцінстве па праграме «Дзеці Чарнобыля». Калі вярнуўся дадому, баць­кі абрадавалі яго навіной – паступіў, але на агранома. Будучыя механікі здавалі экзамен, а на яго Дзіма, натуральна, патрапіць не змог.
Даша нарадзілася ў вёсцы Старае Сяло на Бялыніччыне. Аб сялянскай працы, як і Дзіма, ведала не па чутках, таму нічога супраць таго, каб застацца жыць і працаваць у вёсцы, не мела. Для атрымання вышэйшай адукацыі яна не раздумваючы выбрала сельгасакадэмію ў Горках. У СВК «Калгас «Ра­дзіма» прахо­дзіла вытворчую практыку. Сюды ж і папрасілася пры размеркаванні на працу.
Пасля заканчэння тэхнікума Дзмітрый вырашыў вучыцца далей, набываць вышэйшую адукацыю ў Горках. Там і адбылася сустрэча з будучай жонкай. Але ён скончыў вучобу раней за Дар’ю і паехаў па размеркаванні на працу ў Рэчыцкі раён. Наперадзе маладога чалавека чакала тэрміновая служба ў арміі. За гэты час пачуцці прайшлі праверку на трываласць, – маладыя людзі вырашылі буда­ваць далейшае жыццё разам. Яны пажаніліся, Дзмітрый уладкаваўся на працу ў «Радзіму».
– Самае прыемнае і нечаканае для мяне было, напэўна, тое, калі на свае вочы пабачыў, якая ўвага аказваецца тут працаўнікам і асабліва моладзі, – распавядае Дзмітрый. – Нам амаль адразу выдзелілі асобнае жыллё – трохпакаёвую кватэру. Нават касметычны рамонт зрабілі. З цягам часу ёсць магчымасць прыватызаваць яе. Да таго ж, моладзь мае права на атрыманне бязвыплатнай матэрыяльнай дапамогі. Зараз яе памер складае 5 тысяч рублёў. Адпрацуеш у гаспадарцы 5 гадоў, і нічога вяртаць не трэба. Гэта вельмі моцны стымул. Умовы працы таксама вель­мі дастойныя: выхадныя, адпачынак, усё па раскладзе. Вядома, у сельскай гаспадарцы ў сезон даводзіцца і да цямна знаходзіцца на полі, але ў звычайныя дні ўсё падпарадкавана сістэме, таму ёсць час і папрацаваць, і адпачыць.
– І ў калектыве нас прынялі вельмі прыязна, – далучаецца Дар’я. – Мы акунуліся ў працу літаральна са студэнцкай лаўкі, які можа быць працоўны вопыт? Але нам заўсёды падказвалі, дапамагалі. Мы і самі не саромеліся пытацца.
Даша – аграном-насеннявод, а Дзмітрый адказвае за абарону і падкормку раслін, але па працы ім давялося прайсці праз усе этапы дзейнасці аграномаў. Улетку на ўборачнай абодва шчыравалі на МТК «Усход», дзе размешчаны тры зернесушыльныя ўстаноўкі сель­гаспрадпрыемства.
Зараз у Дашы больш прыемныя клопаты – яна пайшла ў дэкрэтны адпачынак. Хутка маладая сям’я папоўніцца немаўляткам.
Дзмітрый жа ўвесь у планах на будучую пасяўную. Для збалансавання рацыёну жывёлы бялкамі сёлета плануюць пасеяць у калгасе 260 га люцэрны. Яе высаджвалі і раней, але не ў такіх аб’ёмах. Сёлета сельгасарганізацыя заключыла дагавор з рэспубліканскім інстытутам па абароне раслін, спецыялісты якога плану­юць узяць пад кантроль вырошчванне асобных гатункаў зерневых і зернебабовых культур. Вучоныя прапанавалі больш увагі звярнуць на пасевы люцэрны, якая паказвае нядрэнную ўраджайнасць на палях Магілёўшчыны. Малады аграном дзвюма рукамі за тое, каб укараняць інавацыі ў сваёй працы. Тым больш ёсць у каго павучыцца, параіцца. Гэта намеснік старшыні па раслінаводстве Барыс САФОНАЎ і галоўны аграном Аляк­сандр ЛЕЙБУЦІН.
Маладая сям’я Судзенка не замыкаецца ў чатырох сценах. Яны актыўна падарожніча­юць, на выхадных часта наведваюць бацькоў Дашы, дапамагаюць ім. Там ужо ў Дзмітрыя «прачынаецца» механік, бо яго цесць шчыльна сябруе з тэхнікай. Увогуле ж муж і жонка ніколечкі не шкадуюць, што засталіся працаваць на зямлі. І тым больш, яны рады, што іх жыццёвы старт пачаўся менавіта з «Радзімы».

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота з архіва Дзмітрыя і Дар’і Судзенка.

Последние новости

РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024