Темы

У прыярытэце дабрабыт кожнага ветэрана

У прыярытэце дабрабыт кожнага ветэрана

Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў функцыянуе з 27 сакавіка 1987 года. Тады ж былі створаны абласныя, гарадскія, раённыя і пярвічныя ветэранскія арганізацыі. Сёлета спаўняецца 35 гадоў з часу ўтварэння Бялыніцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Аб асноўных кірунках яе дзейнасці карэспандэнт «Зары над Друццю» пагутарыла са старшынёй ветэранскай арганізацыі Яўгенам ЧАРНЯКОВЫМ.

– Яўген Паўлавіч, раскажыце, хто стаяў каля вытокаў ­стварэння ветэранскай арганізацыі ў нашым раёне?
– У 1987 годзе адбылася арганізацыйная канферэнцыя ра­ён­нага савета ветэранаў, на якой былі выбраны члены савета, рэвізійная камісія і дэлегаты першай абласной канферэнцыі. Першым старшынёй райсавета стаў ветэран вайны і працы Пётр СІДАРАЎ. Потым на гэтым пасту яго змяніў былы загадчык раённага аддзела народнай адукацыі Эдуард РЫДЗЕЎСКІ. Пасля яго ветэранскую арганізацыю ўзначаліла Кацярына БАРДАЧОВА.
– Як Вы лічыце, якая на сёння галоўная задача вашай арга­нізацыі?
– Па-першае, гэта далучэнне грамадзян з вялікім жыццёвым вопытам да грамадска-палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця краіны, патрыятычнага выхавання моладзі, перш за ўсё падрастаючага пакалення, прывіц­ця ім свядомых адносін да працы, вучобы, палітычнай дзейнасці, дысцыпліны, арганізаванасці і пастаяннай гатоўнасці абараняць Айчыну. Уся гэта праца вядзецца ў цесным супрацоўніцтве з іншымі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, якія маюць дачыненне да выхавання моладзі.
Па-другое, клопат аб найлепшым забеспячэнні запытаў кожнага састарэлага чалавека. На сёння турбота аб старасці, паважлівых адносін да ветэранаў займае галоўнае месца ў сацыяль­най палітыцы дзяржавы. Толькі за апошні час урадам і Прэзідэнтам Беларусі прыняты шэраг мер па паляпшэнні матэрыяльна-быта­вых умоў ветэранаў, арганізацыі іх медыцынскага абслугоўвання, пастаянным павелічэнні памераў пенсій.
Уся работа райсавета ветэранаў вядзецца на грамадскіх пачатках з прыцяг­неннем шырокага актыву. На працягу ўсёй гісторыі ветэранскага руху мы былі і застаемся звязуючым звяном паміж мінулым і будучым.
– Назавіце самых актыўных удзельнікаў ветэ­ран­скай арганізацыі.
– З пачуццём шчырай удзяч­насці адзначу ветэранаў, якія вядуць актыўную грамадскую працу. Гэта Інэса ЗАЙКОЎСКАЯ, Алена КУРАНОК, Іля ПАНАМАРЭНКА, Святлана ЗЫБЯНКОВА, Вера КУЖАЛЬКОВА і шмат іншых. Лічу, што кіраўнікам арганізацый і ўста­ноў раёна трэба лічыць сваіх ветэранаў умоўна «былымі» работнікамі і адносіцца да іх, як да дзеючых. Паколькі ўважлівыя і добразычлівыя адносіны да ветэ­ранаў з’яўляюцца асновай аўта­рытэту любога прадпрыемства.
– Скажыце, колькі ў раёне пярвічак вашай арганізацыі?
– На сёння створана і дзейнічае 20 пярвічных ветэранскіх арганізацый. Іх узначальваюць годныя, чулыя і добразычлівыя грамадзяне. Старшыні пярвічак на пастаяннай аснове падтрымліваюць сувязь з ветэранамі працы, якія ў любы момант могуць звярнуцца да іх па дапамогу са сваёй праблемай ці бядой. Работа пярвічак накіравана на вырашэнне задач сацыяльна-эканамічнай аба­роны ветэранаў, узмацненне актыўнасці і павышэння іх ролі ў адстойванні жыццёвых інтарэсаў састарэлых людзей. За мінулыя гады значна ўмацаваўся аўта­рытэт пярвічных арганізацый. Нас чуюць, паважаюць і робяць шмат для паляпшэння матэрыяльна-­бытавога і культурнага абслугоўвання грамадзян састарэлага ўзросту. Значная частка такой дапамогі паступае ад валанцёраў, вучняў навучальных устаноў раёна, якія не пакідаюць па-за ўвагай адзінокіх ветэранаў, шмат ­робяць па ўвекавечанні памяці загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны.
– Ведаю, што ветэранская арганізацыя вялікую ўвагу надае вольнаму часу састарэлых людзей…
– Насамрэч, так. У гэтым нам дапамагае як аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, так і раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, пры якім дзейнічаюць шэраг разнастайных аб’яднанняў па інтарэсах. Таксама пры ветэранскай арганізацыі створаны і працуе шмат гадоў ветэранскі клуб «Надзея», які карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод пажылых людзей. У рамках яго дзейнасці пастаянна ладзяцца «салодкія» сталы, прысвечаныя разнастайным памятным датам, такім як навагоднія і калядныя святы, дні нараджэння і юбілеі, Дзень абаронцаў Айчыны, Міжнародны жаночы дзень і інш. Ёсць спонсары, якія прадастаўляюць нам сувеніры і падарункі для такіх святкаванняў. А вось жаночы хор ветэранаў існуе пры райсавеце ўжо больш за 25 гадоў і па праву носіць званне «народны». Яго выступленні карыста­юцца вялікай папулярнасцю сярод насельніцтва. Таксама штогадова ладзім і спартыўныя спаборнітцвы па шаш­ках, шахматах і більярдзе з уручэннем пераможцам дыпломаў і грашовых прэмій. Давялося ўдзель­нічаць у спаборніцтвах па гэтых відах спорту ў Круглым і Магілёве, дзе займалі прызавыя месцы.
Акрамя таго, прэзідыум раённага савета ветэранаў штогадова арганізоўвае турыстычна-экскурсійныя паездкі па гістарычных месцах Беларусі. Неаднаразова наведвалі ў горадзе-героі Мінску музей Вялікай Айчыннай вайны, Цэнтральны батанічны сад, Нацыянальную бібліятэку, гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», пабывалі ў Нясвіжскім замку Радзівілаў, у Слаўгара­дзе на Блакітнай крыніцы, наведвалі бібліятэку-музей у аграгарадку Лясная, мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле». І гэта далёка не поўны пералік нашых экскурсій, якія мы і далей будзем арганізоўваць для нашых ветэранаў.
Хачу адзначыць, што работа ветэранскай арганізацыі адбываец­ца ў цесным супрацоў­ніцтве з мясцовай уладай, якая пастаянна аказвае нам не толькі маральную, але і матэрыяльную дапамогу ў нашай справе. Таму выказваем шчырую падзяку кіраўніцтву раёна і ўсім службам райвыканкама, якія нас пад­трымліваюць.
На працягу 35 гадоў дзейнасць ветэранскай арганізацыі і яе пярвічак зноў і зноў паказвае, што нават у якасці пенсіянера магчыма цікава і актыўна жыць, дапамагаць і прыносіць рэальную дапамогу людзям, якія побач. Бо жыц­цёвы вопыт, прафесійныя веды кожнага з ветэранаў не маюць цаны.

Последние новости

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Месячник по благоустройству продолжится в Белыничском районе по 30 апреля

19 апреля 2024
Новости района

Единый день информирования проходит сегодня в Белыничском районе

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Их именами названы улицы Белынич

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Сотрудники МВД задержали наркозависимого экстремиста с арсеналом

18 апреля 2024
Новости района

Руслан Пархамович провел приём граждан в Белыничском райисполкоме

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024

Рекомендуем

Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Мужчина и двухлетний ребенок получили ожоги в двух регионах Могилевской области

9 апреля 2024
Новости района

Семья белыничан Дениса и Янины Руцких – в числе шести финалистов области по результатам отборочного тура республиканского конкурса «Семья года»

11 апреля 2024
Главное

Лукашенко назначил Перцова заместителем главы Администрации Президента

8 апреля 2024