Темы

17 красавіка супрацоўнікі райаддзялення Дэпартамента аховы адзначаюць 33-годдзе з дня ўтварэння службы.

17 красавіка супрацоўнікі райаддзялення Дэпартамента аховы адзначаюць 33-годдзе з дня ўтварэння службы.

Да 1989 года ахову аб’ектаў і ўласнасці ажыццяўлялі вартаўнічыя брыгады, падпарадкаваныя тэрытарыяльным органам унутраных спраў. У чэрвені 1959 года была створана брыгада ваенізаванай вартаўнічай аховы пры РАУС.

Вартавымі пастамі ў Бялынічах на той час ахоўваліся 5 магазінаў і 2 базы райста. Першымі аб’ектамі, абсталяванымі аўтаномнай сігналізацыяй на пачатку 1990-х гадоў, сталі ашчадная каса і банк. У абавязкі вартаўнічай аховы і дзяжурнага міліцыянера раённага аддзела міліцыі ўваходзіў кантроль за працай гэтых тэхнічных сродкаў, а таксама праверка аб’ектаў пасля спрацоўвання сігналізацыі. У снежні 1989 года ў аддзялення з’явіўся ўласны адміністрацыйны будынак. Для аховы аб’ектаў набываюцца транспартныя сродкі, пастаянна павялічваецца колькасць аб’ектаў. Са з’яўленнем пультаў цэнтралізаванага назірання, якія дазволілі кантраляваць пастаянна ўзрастаючы лік ахоўных аб’ектаў, быў уведзены шэраг новых пасад, а пазней з’явіліся і групы затрымання.У студзені 1992 года аддзяленне пазаведамаснай аховы пры РАУС рэарганізавана ў райаддзяленне аб’яднання «Ахова» пры МУС Беларусі.Планамерна ажыццяўлялася ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, у мінулым засталася праца на матацыклах, на змену ім прыйшлі ўкамплектаваныя службовыя аўтамабілі. Укаранёна новая сістэма ахоўнай сігналізацыі АСА «Алеся», якая адпавядае сучасным патрабаванням. У чэрвені 2004 года раённае аддзяленне аховы зноў змяніла назву, але яго функцыі засталіся ранейшымі.Міліцэйскія машыны з савой на борце заўсёды за лічаныя хвіліны прыбываюць на месца здарэння. Не раз даводзілася супрацоўнікам ведамства чуць цёплыя словы падзякі ад жыхароў райцэнтра за сваю працу, надзейную абарону маёмасці, а часам – і выратаванне жыцця.З мая 2020 года калектыў узначальвае маёр міліцыі Сяргей АРАХОЎСКІ.

– Сваю маёмасць пад ахову давяраюць звыш 250 грамадзян, пад сігналізацыяй знаходзяцца і ахоўваюцца вартаўнікамі звыш 110 аб’ектаў арганізацый і прадпрыемстваў Бялыніччыны. Летась міліцыянерамі аддзялення раскрыта 4 злачынствы, на пастах і па маршруце патрулявання затрымана каля 30 правапарушальнікаў, – адзначыў Сяргей Мікалаевіч.

Пульт упраўлення аддзялення аховы — асаблівае месца, сюды паступае ўся інфармацыя, сігналы з усіх ахоўных аб’ектаў. Сродкі сігналізацыі кругласутачна кантралююцца дзяжурнымі пульта кіравання. Ад іх аператыўнасці і сабранасці залежыць шмат, у першую чаргу бяспека ахоўваемых аб’ектаў, захаванасць маёмасці. Сігналы, якія паступаюць на пульт, неабходна аператыўна прааналізаваць і хутка перадаць групе затрымання страявога падраздзялення міліцыі.

Верным сябрам і памочнікам кінолага аддзялення з’яўляецца аўчарка Спарта. Па меры неабходнасці яны разам выязджаюць на месцы злачынства.

Што тычыцца тэхнічнай аснашчанасці аддзялення, то з кожным годам «арсенал» прыбораў удасканальваецца, на аб’ектах устанаўліваюцца самыя сучасныя ахоўныя сродкі для найбольш эфектыўнага забеспячэння цэласнасці маёмасці. Павялічваецца і колькасць жадаючых устанавіць ахоўную сігналізацыю. Спецыялісты ведамства аказваюць гэту паслугу на платнай аснове.

– З нагоды прафесійнага свята хачу выказаць словы шчырай падзякі

ўсяму калектыву райаддзялення Дэпартамента аховы, яго ветэранам за працу і добрую службу. Жадаю моцнага здароўя, міру, дабра, прафесійных поспехаў і дасягненняў, – павіншаваў калектыў кіраўнік раённага ведамства Сяргей Арахоўскі.

 

Последние новости

РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024