Темы

Партызанская вайна Віктара Аржанікава

Партызанская вайна  Віктара Аржанікава

Час няўмольна бяжыць, пакідаючы вялікія падзеі ў жыцці народаў. І ёсць даты, якія назаўсёды застануцца ў нашай памяці. Адной з іх з’яўляецца Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сёлета мы будзем святкаваць яе 77-ю гадавіну. І, каб на нашу мірную зямлю зноў не прыйшоў фашызм, мы павінны памятаць сваіх продкаў, якія падарылі нам жыццё без гітлераўскага прыгнёту і будучыню без выбухаў і стрэлаў.

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Віктар АРЖАНІКАЎ значную частку вайны прайшоў у складзе партызанскага атрада Асвейскай партызанскай зоны на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Але пасля вайны шмат гадоў жыў і працаваў у Бялынічах. Ён пакінуў пасля сябе ўспаміны аб асабістым удзе­ле ў агульнай справе – заваяванні Вялікай Перамогі. На жаль, ветэрана ўжо няма побач з намі, яго зямны шлях скончыўся. Таму прапаноўваем чытачу пазнаёміцца з некаторымі падзеямі «прошедшей войны, в которых сам лично участвовал или видел своими глазами», праз прызму ўспамінаў Віктара Аржанікава. І хоць месца дзеянняў разгортваецца ў асноўным у раёне гарадскога пасёлка Асвея Верхнядзвінскага раёна, але, калі не звяртаць увагі на тапанімічныя назвы, то падобныя падзеі адбываліся і на ўсёй тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Нарадзіўся Віктар Паўлавіч у вёсцы Падары Асвейскага раёна Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння сямігодкі паехаў вучыцца ў Віцебскі аэраклуб на курсы малодшых авіяспецыялістаў. У 1940 годзе, атрымаўшы спецыяльнасць «авіяматарыст», быў залічаны па вольным найме ў авіямайстэрню ваеннага аэрадрома 12-й авіядэвізіі матарыстам на выпрабавальную станцыю цэха №2.
Абарона Віцебска
Вялікая Айчынная вайна пачалася для 16-гадовага юнака 23 чэрвеня 1941 года, калі ён прыйшоў а 7-й гадзіне раніцы на працу. Тады і даведаўся, што паступіў загад: нягледзячы на ўзрост, усіх мужчын мабілізаваць у склад Чырвонай арміі. Такім чынам, у той жа дзень Віктар Паўлавіч атрымаў абмундзіраванне і разам са сваімі таварышамі прынёс ваенную прысягу.
«Никогда не забуду первый день своей военной службы, за который мы прошли весь курс «молодого бойца» и к концу дня, после ужина, еле дошли до своих спаль­ных мест. Устали настолько, что на какой бок легли спать ‒ на том и проснулись в 6 часов утра».
На наступны дзень ваенны аэрадром працягваў сваю працу, як звычайна, з той толькі розніцай, што працоўны дзень доўжыўся ад світанку і да цямна.
На пятыя суткі вайны на аэра­дром быў здзейснены першы налёт фашысцкай авіяцыі, які доўжыўся некалькі хвілін. На працягу іх – дзесяць пікіруючых бамбар­дзіроўшчыкаў і некалькі знішчаль­нікаў пашкодзілі ўзлётна-паса­дачную паласу і разбамбілі склады аэрадрома. Паднятыя ў паветра па трывозе савецкія пат­рулюючыя самалёты і знішчаль­нікі былі збітыя, а лётчыкі, якія паспрабавалі ратавацца на парашутах – расстраляны ў паветры. Але, нягледзячы на фашысцкі напад, за суткі ўзлётна-пасадачную паласу ўдалося аднавіць. Аднак дзейнічала яна нядоўга. Штодзённыя бамбёжкі зрабілі сваю «чорную» справу і аэрадром быў амаль сцёрты з твару зямлі. Яго абсталяванне эвакуіравалі ў горад Куйбышаў, а работнікам выдалі вінтоўкі часоў вайны 1914 года, па 30 пат­ронаў да іх, сапёрныя рыдлёўкі, каскі і накіравалі ў распараджэнне начальніка аховы аэрадрома.
Амаль два тыдні доўжыліся баі за Віцебск, які пастаянна бамбіла гітлераўская авіяцыя. Гарэла ўсё, што магло гарэць, тым больш, і спякотнае надвор’е спрыяла гэтаму. «…На улицах города лежало много разложившихся трупов, которые никто не убирал, ды­шать было невозможно от смрада, водопровод не работал. Ещё до подхода немецких войск в самом Витебске шли перестрелки между Красной армией и перебежчиками. В городе царила паника…».
Вось у такіх складаных умовах вялася абарона горада. Рота аховы аэрадрома, у складзе якой знаходзіўся і Віктар Аржанікаў, акапалася паблізу шашы на Смаленск і Оршу, яшчэ дзве роты батальёна занялі абарончыя пазіцыі на другім баку шашы ў кірунку горада. Была пастаўлена задача – абараняць аэрадром ад захопа праціўніка. На працягу пяці дзён немцы спрабавалі тройчы заха­піць стратэгічны аб’ект, але ім гэта не ўдалося. А ў ноч на 10 ліпеня 1941 года паступіў загад: усіх байцоў, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту, адпусціць дахаты. Вярнуўся на малую радзіму і Віктар.
Партызан-кулямётчык
Пасля вяртання дамоў хлопец не сядзеў без справы, а актыўна шукаў зброю, якая засталася пасля раптоўнага адступлення нашых разгромленых войск. Да пачатку зімы яму ўдалося знайсці два ручныя кулямёты, некаль­кі скрыняў з патронамі, гранаты, карабіны і вінтоўкі. Увесь свой трафей юнак схаваў у лесе. За зіму яму ўдалося наладзіць сувязь з Асвейскім падполлем і ў канцы красавіка 1942 года ён уступіў у рады партызанскага атрада імя А.А.Жданава (пазней імя В.В.Сімацкага) Асвейскай партызанскай брыгады імя М.В.Фрунзе. Менавіта там і спатрэбіўся назапашаны ім ваенны «скарб». У атра­дзе яго прызначылі кулямётчыкам.
Першы бой з акупантамі
Перад партызанскім атрадам была пастаўлена задача – ліквідаваць Асвейскі гарнізон акупантаў. Складанасць яе выканання заключалася ў тым, што размя­шчаўся ён у былым манастыры і двухпавярховым будынку з тоўстымі сценамі і байніцамі ў падвалах для кулямётных кропак. Акрамя таго, геаграфічнае размяшчэнне яго было такое, што ў выпадку нападзення, гарнізон мог хутка атрымаць пад­трымку. Такім чынам, ліквідаваць яго ў адкрытым баі было немаг­чыма. Таму вырашылі прымусіць фашыстаў пакінуць сваю дыслакацыю дабравольна. Для гэтага ‒ ўсе дарогі, якія звязвалі гарнізон з іншымі нямецкімі гарнізонамі былі знішчаны, акрамя шашы на Дрысу і драўляны мост на шашы Себеж-Асвея, які таксама неабходна было ліквідаваць. Атрымаўшы загад, партызанскі атрад вырашыў яго спаліць, бо ўзрыўчаткі ў іх пакуль яшчэ не было.
На світанку ўзвод з 18 чалавек залёг у засадзе ў супрацьтанкавым рве ў 6 кіламетрах ад нямецкага гарнізона і недалёка ад маста. Задача была не дапусціць акупантаў да гэтай пераправы, дзе партызаны рыхтавалі сваю дыверсію. Прыкладна праз гадзіну пасля таго, як над мастом узвіўся слуп чорнага дыму, на дарозе з’явілася грузавая крытая аўтамашына, якая спынілася за 20 метраў ад засады. З машыны выйшлі 12 салдат вермахта і афіцэр, які ў бі­нокль уважліва аглядзеў наваколле, пажарышча і махнуўшы рукой салдатам, маўляў, за мной, накіраваўся да палаючага маста. Як толькі акупанты ўшчыльную наблізіліся да засады, камандзір партызан скамандаваў: «Кулямёты, агонь!» Пасля першай жа кулямётнай чаргі 8 нямецкіх салдат нерухома засталіся ляжаць на шашы. Хутка і нямецкі афіцэр быў застрэлены. Гэты факт выклікаў разгубленасць у астатніх чатырох фрыцаў, якія не ведалі, што ім рабіць без каманд іх камандзіра. яны спрабавалі схавацца, але таксама былі ліквідаваны. Пасля замены дыска ў кулямёце Віктар Аржанікаў атрымаў загад прыкрываць адыход узвода.
«…Этот мой первый бой с оккупантами показал некоторые слабости немецкой «непобедимой» армии. Одна из них заключалась в том, что при гибели их командира среди подчинённых несколько минут царило замешательство и растерянность. Без команд вышестоящих они беспомощны. И если бы не эта особенность, из боя вышли бы живыми далеко не все. После этого боя я понял, что такое партизанская война. Это не шутки с боевой стрельбой, а противостояние не на жизнь, а на смерть. И если ты не сумеешь убить противника, то он обязательно убьёт тебя. Бой был для меня хорошей школой пулемётчика, в нём я открыл свой личный боевой счёт в количестве 12 оккупантов. Всё это вызвало у меня твёрдую уверенность, что этих «непобедимых» солдат фашистского вермахта всё же можно победить…».
Пасля знішчэння маста камендант гарнізона не стаў чакаць пакуль апошнюю дарогу на Дрысу знішчаць партызаны, і на світанні 9 жніўня 1942 года гарнізон усім саставам пераехаў у Дрыснянскі нямецкі гарнізон. Такім чынам, партызанская хітрасць амаль без боя «выкурыла» фашыстаў і Асвей­скі нямецкі гарнізон пера­стаў існаваць.
У складзе спецгрупы
У канцы красавіка 1943 года з-за лініі фронту ў партызанскі атрад імя А.А.Жданава прыбыла дыверсійна-разведвальная група, якая складалася з 12 чалавек, але двое з іх пры пераходзе праз чыгунку загінулі, яны былі кулямётчыкамі. Такім чынам, Віктара Аржа­нікава адкамадзіравалі ў распараджэнне камандзіра гэтай групы. Адной з яе задач была разведка і контр­разведка, вывучэнне берагоў і дна ўсіх рэчак, якія працякалі праз партызанскую зону атрада, з мэтай вышуку месцаў для пераправы пяхоты і ваеннай тэхнікі, а таксама дыверсійнай дзейнасці на чыгунцы і шашэйных магістралях. Спецгрупа знаходзілася ў атрадзе з мая па верасень. За гэты перыяд на чыгунцы былі пушчаны пад адхон чатыры эшалоны з акупантамі.

Последние новости

Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024