Темы

Аптымізм у спадарожніках лёсу

Аптымізм у спадарожніках лёсу

З доўгажыхарамі заўсёды цікава пагаварыць. За сваё жыццё яны пабачылі і перажылі шмат падзей – ну, проста хадзячыя энцыклапедыі. І як прыемна ад гутаркі з тымі людзьмі, якія, нягледзячы на сталы ўзрост, не згубілі аптымізм, бадзёрасць і жаданне жыць.

Ураджэнцы вёскі Макаўка Галіне Кандрацьеўне СТАЛЯРОВАЙ у снежні мінулага года споўнілася 90 гадоў. Некалькі з іх яна лічыць сябе бялынічанкай. У сталым веку стаць гараджанкай вымусіла здароўе. Малодшая дачка ўгаварыла маці пераехаць у Бялынічы. Тут хоць сярод людзей, а маленькая Макаўка на вачах пусцее.
– Пражыўшы ўсё жыццё ў вёсцы, я так баялася перабірацца ў горад, – усміхаецца жанчына. – Думала, там усе гарадскія, фанабэрыстыя, як з імі побач ­жыць? Усе чужыя… Але з цягам часу з усімі суседзямі раз­знаёмілася, аказалася, што амаль усе яны вясковыя, значыць, свае людзі. Дый ганарлівасці ні ў каго не ўбачыла. Дом наш – дружны, усе адзін аднаму дапамагаюць, у госці прыходзяць, сябруюць сем’ямі. Вось і я незаўважна ўлілася ў шэрагі гарадскіх жыхароў.
Успамінаючы пра сваё жыццё, Галіна Кандрацьеўна то іскрыцца ўсмешкай, то хмурнее. Яе бацькі, звычайныя калгаснікі, хацелі мець вялікую сям’ю, але з дзевяці народжаных дзяцей выжылі толькі трое. Бацька, Кандрат Высеўка, быў брыга­дзірам калгаса «Зара», арганізаванага ў Макаўцы. У 1938 годзе па даносе кагосьці з вяскоўцаў яго забралі «за падрыў Савецкай улады» ў Магілёўскую турму і расстралялі перад самым пачаткам Вялікай Айчыннай вайны. Старэйшы брат Мікалай вывучыўся на настаўніка, працаваў у школе ў вёсцы Ігліца. У пачатку вайны яго мабілізавалі на фронт. З баямі ён прайшоў праз усю вайну, а ў 1945-м яго параніла, праз два тыдні пасля Перамогі ён памёр ад раненняў. Сястра Эмілія ў дзяцінстве па­шкодзіла спі­ну, засталася інвалідам. Яна навучылася добра ­шыць адзенне, чым ­вельмі дапамагала сям’і ў цяжкія часы.
Баявыя ­дзеянні гіт­лераўскіх войск, бамбёжкі і любімая «за­бава» фашыстаў на Беларусі – выпаль­ваць вёс­кі – абмінулі малень­кую Макаўку, але ўжывую нямецкіх салдат Галіна ўсё ж пабачыла.
Аднойчы да іх у вёс­ку з канцэртам прыехаў нямецкі духавы ­аркестр. Пасля выступлення музыканты дазволілі дзецям бліжэй паглядзець нябачаныя раней інструменты і нават дакрануцца да іх. Самі ж здымалі на фотаапараты шчаслівыя твары дзяцей і дарослых.
Пасля вайны Галіна зноў пайшла ў школу, але адвучылася толькі 2 класы. Яе маці паспрачалася з тадышнім дырэктарам Ігліцкай школы і малодшую дачку больш не пускала вучыцца. Не пусціла яе і на заробкі, хоць тая вельмі прасілася. Многія вяскоўцы тады раз’язджаліся ў пошуках лепшага жыцця па ўсім Савецкім Саюзе. Дзяўчына таксама марыла пабачыць свет, але на той час яны разжываліся дамашняй гаспадаркай, трэба было за ёй даглядаць. Каня маці прывяла з вёскі Старына. Там у аднаго гаспадара загінула карова. Маці працавала ў калгасе, і калгасную карову ёй дазволілі абмяняць на каня. Галіна пайшла на працу ў калгас ­«17-ты партз’езд», які потым уліўся ў склад саўгаса «Падзевічы».
Паляводчая брыгада, дзе працавала жанчына, выконвала ўсю цяжкую работу. На роўні з мужчынамі яна арала зямлю, рэзала лес, капала гной. Зараз успамінае, коль­кі працы перарабіла – ажно самой не верыцца. Як лепшая работніца, яна была ўдастоена юбілейнага медаля «За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна». Узнагароду ёй уручыў прама на полі парторг гаспадаркі Юрый ІМБАЕЎ.
– А як я любіла спяваць і танцаваць! – гаворыць жанчына. – Моладзі ў нас нямнога было, усе жылі небагата, але весела. На працу ішлі заўсёды з песняй. А коль­кі вечарынак з танцамі рабілася! Думала – ніколі не натанцуюся.
Жыццё шчаслівае і ўжо даволі заможнае пайшло сваёй чаргой. Галіна выйшла замуж за Пятра Сталярова, які з маці ­пераехаў у Макаўку з Пільшыч. Разам пражылі 48 гадоў, нарадзілі і выхавалі траіх дзетак. Дзве дачкі жы­вуць зараз у Маскве, а сын і муж, на вялікі жаль, заўчасна пайшлі з жыцця. Цяжкая праца дала аб сабе знаць – Галіну Кандрацьеўну дрэнна слухаюцца ногі.
Але, нягледзячы на гора, якое абрынулася на жанчыну, яна не згубіла аптымістычнага настрою. Рэгулярна яе наведваюць дзеці, а з хатнімі справамі дапамагае спраўляцца суседка Людміла МІНШЭНІНА. Галіна Кандрацьеўна лічыць, што сакрэт доўгажыхарства вельмі просты: трэба ­быць удзячнай усім, і блізкім, і нават незнаёмым людзям. Пад настрой яшчэ і заспяваць можа – з песняй да яе прыходзяць самыя цёплыя ўспаміны.

Последние новости

Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024

Рекомендуем

РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024