Темы

Валянціна Шышкіна: “Самае галоўнае – выбраць прыдатны матэрыял, убачыць у ім рысы будучага вобраза”

Валянціна Шышкіна: “Самае галоўнае – выбраць прыдатны матэрыял, убачыць у ім рысы будучага вобраза”

«Пітона», які «жыве» ў лесапаласе, што цягнецца ўздоўж чыгуначнага пераезду каля станцыі Друць, Валянціна Андрыянаўна Шышкіна заўважыла яшчэ мінулым летам. І цяпер кожны раз, выпраўляючыся на дачу, калі праязджае міма з дачкой і яе мужам на аўтамабілі, выглядае ў акно: ці ляжыць яшчэ на галінах дрэў доўгі, з аблупленай карой, павалены ўраганам ствол сасны. У яго неверагодных выгібах – змяіная грацыя, і нават драпежную морду можна разгледзець!

Жанчына марыць: забраць бы гэтага «пітона» з сабой, падпрацаваць крыху і ўкласці на вароты каля дома. Або знайсці для яго
месца на газоне ў садзе, дзе гаспадыня пачала ствараць рутарый ‒ збор прыродных кампазіцый з каранёў: у траве, сярод кветнікаў размясціліся мудрагелістыя карчакі. І ў кожным можна разгледзець нейкі вобраз. Напрыклад, той, што служыць падстаўкай для кветкавага кашпо, з аднаго боку падобны на добрага, сарамлівага слоніка ў саламяным капялюшыку, з другога боку зірнеш на яго – і гэта ўжо грозны васьміног. Углядаешся, акунаешся ў свае фантазіі і быццам пападаеш у гіпнатычны чароўны свет.

З пілой у руках
Магію гэтага свету Валянціна Андрыянаўна ўпершыню адчула шмат дзесяцігоддзяў назад. Тады яна, яшчэ зусім маладзенькая
аспірантка педагагічнай ВНУ, гуляючы па Маскве, зазірнула на выставу драўлянай скульптуры. Працы свае выстаўляла майстар, якая стварыла цэлы «музей» літаральна за паўгода, ледзь выйшаўшы на пенсію. Убачанае ўразіла дзяўчыну, натхніла, а агонь творчасці захапіў навечна.
І ўжо над сваёй дысертацыяй будучы дацэнт у галіне педагогікі і псіхалогіі дзяцінства працавала, як яна сама жартуе, з пілой у руках. У вольны ад навуковых работ час плавала ў лодцы ўздоўж абрывістых берагоў Дняпра па наваколлях Крэменчуга (у гэты
горад накіравалі працаваць яе мужа), выглядвала цікавыя, незвычайнай формы карчажыны і карані дрэў. Дысертацыя паціху пісалася, а зрэзаныя часткі старых, мудрагеліста пераплеценых каранёў стогадовых дубоў, ліп і вербаў з дняпроўскага ўзбярэжжа ператвараліся ў неверагодныя скульптуры.

«Чараўніцтва»: сузіральнасць плюс карпатлівасць
Працэс ператварэння няпросты. Спачатку ад аўтара патрабуецца назіральнасць, засяроджанасць і праява фантазіі. Самае галоўнае – выбраць прыдатны матэрыял, убачыць у ім рысы будучага вобраза. І часам ён можа складацца з некалькіх дэталяў.
Менавіта з кампазіцыямі працаваць найбольш цікава, лічыць майстар. Часцяком у яе на стале ў гарадской кватэры ляжыць цэлы
набор сукоў, галінак, абрэзкаў каранёў. Днямі гаспадыня праходзіць міма іх, углядаецца, і раптам, нібы азарэнне, прыходзіць
разуменне таго, як усё гэта можна арганічна злучыць. І вось тады пачынаецца праца карпатлівая. Спачатку драўляную паверхню
трэба ачысціць ад кары (калі яна ёсць), адшліфаваць, затым выдаліць лішнія дэталі, каб дапамагчы ўбачанаму вобразу выявіцца
максімальна. Ну і на фінішы гатовую скульптуру застаецца апрацаваць ахоўным складам (лакам, разведзеным растваральнікам,
каб не было залішняга глянцу).
Валянціна Андрыянаўна лічыць, што насамрэч ніякіх твораў яна не вырабляе. Ваяе сама прырода, а майстар толькі дапамагае праявіцца гэтым вобразам так, каб іх маглі ўбачыць і ўспрыняць іншыя.
Не дом – музей!
У Магілёў сям’я Шышкіных пераехала ў 1980-х гадах. Гаспадыня ўладкавалася працаваць у тады яшчэ Магілёўскі педагагічны інстытут імя А.Куляшова (і, дарэчы, на пенсію пайшла толькі ў 82-гадовым узросце). А праз некаторы час ужо і года не праходзіла, каб у сценах альма-матэр не праходзіла хаця б адна выстава драўляных скульптур такога творчага кандыдата
педагагічных навук. У 1990-я гады Валянціне Андрыянаўне ўдалося выставіць частку сваіх работ у Германіі. З 30-ці было раскуплена каля двух дзясяткаў. Набылі б і больш, але ўнікальныя маскі з моранага дуба аўтар прадаваць адмовілася. Дарэчы,
менавіта за выручаныя грошы яна і купіла сваю дачу ў вёсцы Станцыя Друць.
Сёння, праз дзесяцігоддзі догляду і акультурвання, знешне сядзіба выглядае абсаджаным кветкамі казачным домікам. У свае 85 гадоў гаспадыня выбіраецца з кветніку і градак толькі для таго, каб правесці «рэвізію» ў адрыне-майстэрні, застаўленай матэрыялам для творчасці – сукамі, карчамі, і папрацаваць над чарговым тварэннем.
Знутры ж дом – утульны, абстаўлены проста і з густам «сямейны музей», ганаровае месца ў якім займаюць у тым ліку і драўляныя скульптуры гаспадыні.

Тут жа – вытанчаная, уся ў ажурнай разьбе дачная мэбля, зробленая яе малодшым братам Іванам. Схільнасць да творчасці ў іх сямейная. Валянціна Андрыянаўна да таго ж яшчэ і рукадзельнічае (шые), і піша цудоўныя лірычныя вершы. Асабліва складаныя і найпрыгажэйшыя рэчы выплятала ў тэхніцы макрамэ яе сястра. Пры гэтым бацькі былі людзі, што называецца, «ад зямлі». Мама – даярка. Бацька ў далёкім Перадураллі кіраваў вопытнай зааветстанцыяй. Займала яна тысячы гектараў, на якіх пасвіліся статкі кароў і авечак, там выводзілі новыя пароды коней. Усё гэта было да вайны.

* * *
Провады бацькі на фронт маленькая Валя запомніла на ўсё жыццё. Як цяпер стаіць перад вачыма тое гарачае чэрвеньскае марыва. Маці сабрала яму з сабой рэчы ў заплечны мяшок. Дзяўчынка не цалкам разумела тое, што адбываецца, але маленькае сэрца стыла ад дрэннага прадчування. Усеўшыся на возе разам з бацькам, ніяк не хацела яго пакідаць. Таму нават прыйшлося разам з ёй праехаць круг па двары, каб усыпіць пільнасць малышкі. З фронту ён даслаў дачцэ сваё фота і ў лісце папрасіў захоўваць яго да таго часу, як вернецца дадому. Але, на жаль, сям’я нават не змагла даведацца, як не стала на свеце роднага чалавека – да гэтага часу ён значыцца зніклым без вестак у бітве за Сталінград.

Дачка вось ужо амаль восем дзясяткаў гадоў працягвае трапятліва выконваць волю бацькі – беражэ яго фота. На самым ганаровым месцы ў яе магілёўскай кватэры выстаўлена драўляная кампазіцыя «Вечны агонь», і «палае» ён на фоне таго самага апошняга фотаздымка любімага таты, дасланага ім з фронту.

Последние новости

Новости района

Единый день информирования проходит сегодня в Белыничском районе

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Их именами названы улицы Белынич

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Сотрудники МВД задержали наркозависимого экстремиста с арсеналом

18 апреля 2024
Новости района

Руслан Пархамович провел приём граждан в Белыничском райисполкоме

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Сводка происшествий в Белыничском районе по линии службы 101

17 апреля 2024
Общество

18 апреля в Белыничском районе пройдёт единый день информирования населения

17 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничской специальной школе-интернат прошел семинар-совещание

5 апреля 2024
Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024
Новости Беларуси

В Беларуси проводится республиканская профилактическая акции «Дом без насилия!»

5 апреля 2024
Главное

Лукашенко согласовал внесение в Палату представителей законопроекта о приостановлении действия ДОВСЕ

5 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024
РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024