Темы

Прававы лікбез на пальцах

Прававы лікбез на пальцах

У лясгасе прававы прафсаюзны прыём грамадзян правёў галоўны прававы інспектар працы абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Дзмітрый МАРДАЧОЎ.

Пры ўдзеле старшыні раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святланы ПАТАПЧЫК работнікі лясгаса атрымалі вычарпальныя адказы па пытаннях, што тычацца
працоўных адносін паміж работнікам і наймальнікам, а таксама ролі прафсаюзных пярвічак у гэтых адносінах. У рамках прыёму адбылася і прававая асвета грамадзян па тэме «Змены ў заканадаўстве аб працы. Матэрыяльная адказнасць работнікаў». – Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі падрыхтаваны праект змяненняў і дапаўненняў у Працоўны кодэкс, – адзначыў Дзмітрый Віктаравіч. –
Важныя карэкціроўкі вынесены на разгляд у адносінах аплаты працы. Напрыклад, калі раней, згодна з заканадаўствам, дапускалася ўстанаўленне перыядычнасці выплаты зарплаты па кантракту не радзей аднаго раза на месяц, то цяпер – перыядычнасць выплаты зарплаты не радзей двух разоў на месяц стане адзінай для любых працоўных дагавораў. І я лічу гэту норму правільнай. Дадзенае новаўвядзенне накіравана на пашырэнне і ўраўноўванне гарантый і правоў работнікаў у галіне аплаты працы незалежна ад віду заключанага працоўнага дагавора. Таксама прафсаюзамі прапанаваПрававы лікбез на пальцах У лясгасе прававы прафсаюзны прыём грамадзян правёў галоўны прававы інспектар працы абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Дзмітрый МАРДАЧОЎ. на ўключыць у Працоўны кодекс артыкул аб гарантыі для работнікаў пры праходжанні дыспансэрызацыі. У цяперашнім заканадаўстве аб працы для гэтага не прадугледжваецца магчымасць вызвалення работнікаў ад працы. Мы ж прапаноўваем замацаваць на заканадаўчым узроўні – для праходжання медаглядаў вызваляць ад працы работнікаў на
адзін дзень адзін раз у тры гады з захаваннем сярэдняй зарплаты. Пры гэтым супрацоўнікам, якія дасягнулі 40-гадовага ўзросту, будзе прадастаўляцца аплачваемы дзень раз на год. Працуючыя пенсіянеры ці перадпенсійнага ўзросту могуць разлічваць на два дні адзін раз на год з захаваннем сярэдняга заробку. Дні для праходжання медкамісій будуць прадастаўляцца па пісьмовай заяве работніка. Увядзенне такой нормы дазволіць аптымізаваць парадак правядзення дыспансэрных аглядаў людзей працаздольнага ўзросту, павысіць матывацыю грамадзян да захавання і ўмацавання свайго здароўя. Таксама Дзмітрый Мардачоў падрабязна спыніўся на новаўвядзеннях у частцы прадастаўлення розных відаў адпачынкаў і адпаведных выплат з гэтай нагоды, аб нюансах заключэння кантрактаў з работнікамі, якім раней былі вынесены дысцыплінарныя спагнанні. Акрамя таго, прысутныя спецыялісты кадравай і юрыдычнай служб даведаліся аб асноўных магчымых памылках пры прыцягненні работніка да матэрыяльнай адказнасці. – Зараз праект змяненняў і дапаўненняў ў Працоўны кодэкс знаходзіцца на разглядзе ў Парламенце, – рэзюмаваў прававы інспектар. 
– У выпадку, калі парламентарыі іх адобраць, то ўжо прыкладна са жніўня-верасня наступнага года новыя нормы кодэкса ўступяць у законную сілу

Последние новости

Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость
РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем