Темы

Чытаем, ствараем і вучымся… у бібліятэцы

Летась філіялы Бялыніцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі прымалі актыўны ўдзел у разнапланавых конкурсах і акцыях, значная частка якіх была прысвечана Году гістарычнай памяці.

Адзін з іх – абласны конкурс чытальнікаў «Зямлі вялікай галасы», прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Дыпломамі за ўдзел у ім былі адзначаны чытачы шэрагу бібліятэк раёна. Віншаванні прымалі Паліна САПУНОВА і Надзея ГАЎРЫЛЕНКА (Кудзінская СБ), Аляксандра КАСТРОВА (Вішоўская СБ), Дар’я ЦАЦУРА, (Іскраўская бібліятэка-клуб), Вольга АСТАФ’ЕВА, Дар’я ЛОЙКА і Эвеліна НАЎГАРОДЦАВА (Цяхцінская СБ), Хрысціна ЦВЫР (Свяцілавіцкая СБ). Бялыніцкая ЦБС была ўдастоена Падзякі за актыўны ўдзел у конкурсе. Акцыю па стварэнні буклукаў «Мая беларуская дзіцячая кніга» запусціла ў мінулым годзе цэнтралізаваная сетка дзіцячых Чытачы-дыпламанты Цяхцінскай СБ Вольга Астаф’ева (злева) і Эвеліна Наўгародцава.
Бібліятэкар Святлана Ісакова і юная дыпламантка конкурсу чытальнікаў Хрысціна Цвыр. Бібліятэкар Машчаніцкай СБ Таццяна Салаўёва – пераможца раённага конкурсу «Выстава – візітная картка бібліятэкі».
бібліятэк г.Мінска. Удзел у ёй прынялі бібліятэкары і чытачы Бялыніччыны. Сутнасць буклука – стварэнне кніжнага «нацюрморта», гэта значыць, фотаздымка любімай кнігі ў спецыяльным
антуражы, каб яе абавязкова захацелася прачытаць. Справа аказалася вельмі захапляльнай. Самыя лепшыя і цікавыя буклукі можна паглядзець на сайце цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі раёна.


Падрабязны матэрыял чытайце ў раённай газеты ад 18 студзеня 2023 года.

Последние новости

Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость
РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем