Темы

27 ЯНВАРЯ – МЕЖДУНАРОДНЫЙ ДЕНЬ ПАМЯТИ ЖЕРТВ ХОЛОКОСТА

Не памятаючы пра мінулае, немагчыма пабудаваць будучыню

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў беларускіх гарадах і мястэчках пражывала вялікая колькасць яўрэйскага насельніцтва. З першых дзён вайны на тэрыторыі Беларусі пачалі стварацца гета. У Магілёўскай вобласці іх налічвалася 48. Па даных розных навуковых крыніц за гады вайны ў нашай краіне знішчана ад 600 да 800 тысяч яўрэяў, гэта прыкладна 74-82 працэнты яўрэйскага насельніцтва.

ДАВЕДАЧНА
Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту заснаваны рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН №60/7 у 2005 годзе, сааўтарам якой, як і 104 дзяржавы-члены ААН, выступіла Беларусь. Знішчэнне насельніцтва нашага раёна пачалося адразу, як толькі фашысцкія карнікі прыйшлі на Бялыніччыну. 9 ліпеня 1941 года раён быў цалкам акупіраваны. З першых дзён гітлераўцы пачалі расстрэльваць, паліць, вешаць, зганяць на катаржную працу ў Германію мірнае насельніцтва. Крывавы тэрор, здзекі і гвалт над жыхарамі раёна працягваліся больш за тры гады, аж да самага вызвалення Прыдрутчыны Чырвонай Арміяй. З прыходам на нашу зямлю гітлераўскіх акупантаў у раёне пачалі з’яўляцца яўрэйскія гета. Самае буйное з іх дзейнічала ў Бялынічах і размяшчалася ў прамавугольніку цяперашніх вуліц Энгельса і Кірава. Сюды зганяліся яўрэі з навакольных вёсак: Шапялевічы, Галоўчын, Эсьмоны і інш. І хаця агароджы ў гета не існавала, аднак яно было пад узмоцненай аховай і выходзіць без
дазволу забаранялася.


З успамінаў Марыі КАВАЛЁВАЙ: «Нас отвезли в гетто на телеге местные полицаи 12 ноября 1941 г. …Мы ничего не могли взять, а то, что взяли, у нас всё равно забрали. Нас поместили в деревянный дом, набитый людьми. Мы не могли ни лечь, ни сесть, стояли. Еды у нас не было. Все жили в разных домах, где кто устроился».

(З архіва магілёўскай ініцыятывы «Урокі Халакосту»)  У саміх Бялынічах дзейнічала нямецкая ваенная адміністрацыя, якой была праведзена рэгістрацыя ўсяго яўрэйскага насельніцтва. Іх дамы пазначаліся зоркамі Давіда, такія ж нашываліся і на вопратку яўрэяў. Маладых і моцных людзей пад канвоем штодзень выводзілі на розныя работы, з якіх яны маглі не вярнуцца. Астатнім было забаронена пакідаць дамы. 

Часта людзі не разумелі, што іх вядуць на расстрэл. Бо карнікі падманвалі, казалі, што збіраюць, каб выбраць новага старасту, ці для накіравання на пабудову моста ў Няроплі, альбо пераводу на новае
места жыхарства, але «новае» аказвалася апошнім. Іх расстрэльвалі. Згодна інфармацыі з акта камісіі Бялыніцкага раёна па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і
іх пасобнікаў, 12 снежня 1941 года раніцай усім жыхарам Бялыніцкага яўрэйскага гета загадалі пастроіцца калонай на падставе перасялення на жыхарства ў вёску Эсьмоны. У аперацыі ўдзельнічалі прыкладна 60 гітлераўцаў з сабакамі. Перш чым калона адправілася ў свой апошні шлях, прайшлі паліцаі і загадалі мясцовым жыхарам сядзець у хатах з занавешанымі вокнамі і не выглядваць на вуліцу. У адваротным выпадку пагражалі адкрыць па іх стральбу. У яўрэйскай незалежнай газеце «Амі» ў кастрычніку 1990 года былі надрукаваны ўспаміны Паліны СЦЕЛЬМАКОВАЙ, якая на момант трагедыі была 15-гадовай дзяўчынай. Ёй пашчасціла выратавацца падчас той жудаснай расправы:
«…Женщины шли, несли детей на руках. Многие даже ехали, везли на подводах стариков, старух. Только было непонятно, куда везли, говорили – в Эсьмоны. Но люди, наверное, догадывались, что на смерть. Такой вой был, такой плач… От этого плача страшно становилось. Яму заранее выкопали. Группами загоняли в эту яму и стреляли, и ходили там эти вот немцы в длинных сапогах. В яму заставляли живых ложиться. Люди сидели и ждали очереди напротив могилы. Когда закопали, говорят, дышала яма, и кровь проступала. …Я уже на очереди сидела. Мать меня умоляла: «Кричи, что ты русская!» У меня был документ на русскую фамилию. Его мне дал парень, он работал писарем. Сначала я кричала, что у меня отец русский. Немец ответил по-польски: «Вшистко едно» («все равно»). Тогда я стала кричать, что и мать – тоже. Сестра меня прямо начала кусать, чтобы я спасалась. Мать говорит: «Но ты же не
похожа, просись, просись!»


Продолжение материала читайте в выпуске районной газеты № 6 от 25 января 2023 года

Последние новости

Новости района

Итоги года и новые задачи: заседание Белыничской райорганизации профсоюза работников АПК

22 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В школах Беларуси с 1 сентября запретят пользоваться мобильными телефонами

22 мая 2025
Читать новость
Президент

Ответственность нанимателей за иностранных работников введена в Беларуси указом Президента

22 мая 2025
Читать новость
Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем