Темы

Падарожнічаем па эпохах

Падарожнічаем па эпохах

Сямейны адпачынак: маршрут выхаднога дня.
Каб добра адпачыць усёй сям’ёй і правесці час з карысцю ў выхадны дзень, зусім не абавязкова плаціць вялікія грошы і адпраўляцца ў далёкі шлях. Дзіўнае побач! Праехаўшы на аўтамабілі шлях даўжынёй усяго 45-50 кіламетраў (з райцэнтра туды і назад), можна зрабіць і незвычайна займальнае падарожжа ў часе! Мы «прачарцілі» для аматараў нетрадыцыйнага сямейнага турызму цікавы маршрут: Бялынічы – Цяхцін – Пільшычы, праехаўшыся па якім вы атрымаеце шмат пазітыўных эмоцый і нават цудам «пераскочыце праз эпохі».

1. У двары дома вядомай бялыніцкай творчай сямейнай пары Вячаслава АСТАФ’ЕВА і Ларысы ЖУРАВОВІЧ літаральна за лета выраслі тры новенькія зрубы. Гэта памяшканні для будучага музея «Амбар ХХ стагоддзе»,які можа афіцый на адчыніць свае дзверы ўжо гэтай восенню. Тут раз месціцца не толькі творчая майстэрня і выстава карцін нашай вядомай зямлячкі-мастачкі. Ларыса Віктараў на піша і цёплыя н а с т а л ь г і ч н ы я вобразы добрай старой вёскі,і збірае прадметы сельскага побыту і творчасці нашых продкаў. А яе літаральна зачар а в а н ы н я б а ч – ным светам радыёхваль. І ён не толькі практык, але і калекцыянер прыбораў, якія тварылі гэты свет у недалёкія савецкія часы. Усе мастацкія і тэхнічныя рарытэты захоўваюцца пакуль у жылым доме Ларысы і Вячаслава. Але гаспадары ўжо зараз з задавальненнем запрашаюць у госці ўсіх жадаючых пазнаёміцца бліжэй з іх захапленнямі.

Адрас: г. Бялынічы, вул. Мічурына (заезд з вул. Чапаева). Наведванне лепш папярэдне ўзгадніць па тэл. +375-29-362-22-57. 


2. Знаёмства з адным з сямі цудаў роднага краю – творчасцю нашага земляка В.К. Бялыніцкага-Бірулі – пачынаецца таксама ў Бялынічах у раённым мастацкім музеі. Тут можна ўбачыць не толькі яго акварэлі, але і дакрануцца да таямніц жыцця вялікага мастака. Музейныя работнікі з задавальненнем арганізуюць экскурсію і падвядуць да вітрын з асабістымі рэчамі Вітольда Каэтанавіча: лістамі да
сябра, палітрай.

Для дапытлівых бонусам стануць экспазіцыі з дагістарычнымі артэфактамі і манетнымі скарбамі, знойдзенымі ў нетрах роднай зямлі. А далейшае паглыбленне ў жыццё і творчасць мастака будзе вас чакаць у наступным пункце прызначэння – аграгарадку Цяхцін.

Адрас: г. Бялынічы, вул. Савецкая, д. 17а. Час працы: 10.00-18.00 (штодня), каса да 17.30

* Калі адправіцеся ў паездку ў сезон клубніц або кавуноў, па дарозе ў Цяхцін абавязкова «нырніце» налева пад мост аўтамагістралі Магілёў-Мінск у в. Вослеўка. У самым канцы вуліцы, на некалькіх гектарах сваёй уласнай падсобнай гаспадаркі вырошчвае гэтыя найсмачнейшыя ягады Таццяна АФАНЕВІЧ.

* Недалёка ад уезду ў аграгарадок Цяхцін будзе паказальнік направа – «эксперыментальны лесагадавальнік». Калі вы – шчаслівы ўладальнік дома з участкам і заклапочаны азеляненнем апошняга, будзе вельмі добра туды зазірнуць. Работнікі гадавальніка вырошчваюць не толькі класічныя лясныя елкі і сосны, але і дэкаратыўныя, даволі экзатычныя дрэвы і кустарнікі (пераважна хваёвыя), і па дастаткова «дэмакратычных» коштах гатовы іх рэалізоўваць у розніцу насельніцтву.


3. Каб удыхнуць паветра, якое выгадавала знакамітага мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулю, трэба ў аграгарадку Цяхцін, прытрымліваючыся аўтамабільнага паказальніка, звярнуць налева ў напрамку ўрочы шча Крынкі. На жаль, маёнтка, у якім з’явіўся на свет і падрастаў маленькі Вітольд, да нашых дзён не захавалася. Пра тое, што месца мае культурную спадчыну, сёння гаворыць толькі вялізны
валун з адпаведным надпісам. Затое пазнаёміцца з запісамі аповедаў відавочцаў аб тым, як маёнтак выглядаў і нават убачыць яго прыкладны эскіз, можна ў музеі Цяхцінскай СШ.


4.Дарэчы, тут жа, у музеі школы, пачнецца і пагружэнне ўгалоўную партызанскую легенду Бялыніччыны – гісторыю жыцця, барацьбы і гібелі Асмана КАСАЕВА. Школа даўно падтрымлівае сувязі са сваякамі-землякамі гераічнага партызанскага камандзіра. На вітрынах і стэлажах шмат экспанатаў, якія не толькі асабіста датычацца Асмана Мусаевіча, але і перадаюць атмасферу і традыцыі яго
роднай Карачаева-Чэркесіі. Далей па дарозе на Пільшычы можна будзе наведаць устаноўлены ў гонар Героя манумент. Ён добра бачны з дарогі і размешчаны па правым яе баку ў прылеску, крыху далей за паваротам на Вугольшчыну. У гэтай вёсцы, дарэчы, на мясцовых могілках пахавана верная памочніца партызанскага камандзіра Фёкла НАУМОВІЧ, якую ўсё лічаць яго другой маці. Далей па правым баку аўтадарогі – паварот на аднаіменную вёску, названую ў гонар Героя Савецкага Саюза – Асман-Касаева.


5. Але не ўсё вартае ўвагі вы яшчэ наведалі ў Цяхціне! Успомніце аб гэтым, пакідаючы аграгарадок, і на самым яго выездзе зазірніце ў дэндрарый мясцовага лясніцтва! Тут можна зрабіць на памяць цудоўную фотасесію і палюбавацца на дзіўныя расліны. Гадоў 20 таму былы ляснічы Леанід НІКАНОВІЧ па ўласнай ініцыятыве прывозіў сюды саджан цы ўнікальных дрэў і кустоў і для будучых пакаленняў паціху ствараў шыкоўны сад сваёй мары! Больш за 200 рэдкіх прадстаўнікоў расліннага свету красуюцца ўздоўж акуратных дарожак з альтанкамі для адпачынку. А калі адправіцеся ў падарожжа ў пачатку мая, вам можа пашанцаваць стаць сведкам першага цвіцення цудоўнага лірадэндрона – цюльпанавага дрэва.


6. Бялыніцкую вёску Пільшычы на ўвесь былы Савецкі Саюз праславіла мясцовая лекарка Фядора Данілаўна КОНЮХАВА. Яшчэ парудзясяткаў гадоў назад каля яе сядзібы, размешчанай ля дарогі ў самым канцы вёскі, на сотні метраў выстройваліся аўтамабільныя чэргі наведвальнікаў, якія ехалі сюды за многія кіламетры ў пошуках цуда. На жаль, нашай знакамітай зямлячцы зараз пераваліла на дзясяты дзясятак, сілы ўжо не тыя – прыём яна больш не вядзе. Але цудадзейныя сродкі, якімі яна лячыла, можна атрымаць абсалютна бясплатна. З калодзежа, размешчанага ў самым пачатку леса за сядзібай Фядоры Данілаўны, можна набраць вады, якую жанчына лічыць унікальнай і сапраўднымі лекамі ад мноства хвароб.

* Праз дарогу ад сядзібы, за пустынным лугам на беразе Друці ёсць яшчэ адна крыніца з дзіўнай вадой. Са старэнькай трубы павольным струменьчыкам сцякае салёная мінералка. Сапраўдная! У савецкі час тут шукалі нафту, а знайшлі іншы скарб. Праўда, выкарыстоўваць яго да гэтага часу не арганізаваліся. Але любы жадаючы можа браць сабе мінералку абсалютна бясплатна. Усе мясцовыя жыхары лечацца ёю ад хвароб страўнікава-кішачнага тракту. Гавораць, сапраўды дапамагае. Галоўнае, піць не больш за паўшклянкі на дзень. Тут жа ў Пільшычах непадалёку ад сядзібы бабулі Фядоры знаходзіцца памятнае месца часоў Вялікай Айчыннай вайны. У жніўні 1941 года фашысты расстралялі ў лесе мірных жыхароў вёскі. У гэтым годзе па ініцыятыве нашай рэдакцыі і з дапамогай працаўнікоў лясгаса ўста ноўлены ўказальнікі, якія вядуць да месца трагедыі. Абавязкова наведайце гэты куточак Бялыніцкай зямлі, каб схіліць галаву ў знак памяці аб нявінна загінулых мірных жыхарах

Последние новости

РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024