Темы

Бялынічы ў ззянні старажытных легенд

Бялынічы ў ззянні старажытных легенд

– Нібы ў курортным гарадку знаходзішся! – апісаў свае ўражанні ад Бялынічаў адзін знаёмы прыезджы, гуляючы па гарадскіх вулачках спякотным ліпеньскім вечарам. І праўда – акуратна разлінееныя чыстыя вуліцы, невысокія, пафарбаваныя ў светлыя фарбы мнагакватэрныя дамы, прыватны сектар – у кветках і зеляніне. Толькі што ў паветры паху мора не адчуваецца! Але калі расслабіцца і ўдыхнуць на поўныя грудзі, можна адчуць і ўпусціць у сябе іншы, экзатычны, не менш прыемны і лячэбны – пах хвойнага лесу. Бары атачаюць райцэнтр літаральна з усіх бакоў, расступаюцца толькі па абодва бакі ад аўтатрас, ды саступаюць плошчы зелянеючым маладым пасевам збожжа на прылеглых да га радской мяжы палях. А калі ў вячэрнім змярканні прыйсці на плошчу за будынкам раённага філіяла мастацкага музея, можна адчуць сябе на самай сапраўднай набярэжнай вялізнай стыхіі. Паспрабуйце стаць каля поручняў, якія агароджваюць доўгі паўкруглы абрыў над «ніжнім горадам», над заліўнымі лугамі ў пойме Друці і кромкай хвойнага лесу на гарызонце, заплюшчыце вочы і прыслухайцеся: да слыху даляціць далёкі шум ляснога прыбою. У ім – глыбінная памяць зямлі, гісторыя старажыт нага паселішча, якое на працягу свайго існавання было і сялом, і мястэчкам, і пасёлкам, і горадам, бачыла і апакаліптычныя вайсковыя бітвы, і вялікія культурныя ўздымы. У гэтым «прыбоі» – таямнічы шэпт старадаўніх быляў, паданняў і легенд.


Старыя легенды, уплятаючыся ў сучаснасць, ствараюць дзіўную, казачную атмасферу паралельнай рэальнасці. Перанесціся ў яе лёгка, дастаткова прагуляцца па гістарычных, самых старажытных месцах роднага горада. А нашы краязнаўчыя падказкі няхай будуць у дапамогу вашаму ўяўленню.

Глыбіня таямніцы Беласнежны Анёл захоўвае, акрыляе Бялынічы вось ужо на працягу многіх стагоддзяў. Той самы анёл, які, паводле царкоўнай легенды, яшчэ ў Х стагоддзі явіў мястэчку вобраз іконы Божай Маці Бялыніцкай – галоўнай святыні зямлі Прыдруцкай і адной з 12-ці ў свеце ўнікальных цудатворных ікон, шануемых як католікамі, так і праваслаўнымі хрысціянамі. Паданні даносяць да нас, нібыта Анёл у выяве пілігрыма прысутнічаў на малебне ў  храме і, пакуль ішла служба, пісаў Найсвяцейшую Дзеву з немаўлём на драўлянай аканіцы. Як толькі літургія скончылася, вандроўнік нібы растаў у паветры, а ікона засталася, каб захоўваць у духоўнай чысціні душы мясцовых вернікаў. Паводле іншай легенды, напісаў яе святы евангеліст Лука, які вякамі раней блукаў па далёкіх краінах з пропаведзямі. Спіс вобраза Божай Маці ўпрыгожвае адну са знешніх сцен на фасадзе бялыніцкага праваслаўнага храма, уражваючы грандыёзнасцю памераў і выпраменьваннямі светлай энергіі. Кажуць, шчырыя малітвы, якія пасылаюцца Бялыніцкай Божай Маці, могуць вылечыць ад бясплоддзя і дапамагчы пазбавіцца ад прыхільнасці да алкаголю. Арыгінал іконы, нажаль, да нашых дзён не захаваўся. На самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны, эвакуіраваны ў абласны цэнтр, ён бясследна знік са сховішча абкама КПБ разам з іншымі святынямі – Слуцкім Евангеллем, Крыжам Ефрасінні Полацкай, золатам з раскопак у Пампеях і іншымі. Зрэшты, існуе версія, што на самой справе абраз не пакідаў горада і быў надзейна схаваны святарамі ў падзямеллях, а ў Магілёў адправілася копія. Сетка падземных хадоў у самым гістарычным цэнтры Бялынічаў – не міф. Яны размяшчаліся пад кармеліцкім манастыром і касцёлам, заснаванымі яшчэ Львом Сапегам у 1624 годзе і ў сувязі з перадзелам
зямель у 1876 годзе перададзенымі праваслаўным вернікам. У пасляваенныя часы савецкія ўлады зраўнялі храм з зямлёй, а асколкамі сцен святыні, памятаюць старажылы, умацоўвалі праезную частку.
Падземныя хады былі замураваны значна пазней, і ў памяці мясцовых жыхароў яшчэ захоўваецца гісторыя аб тым, як з гэтых лабірынтаў доўга не маглі «выкурыць» збеглага «зэка». Наколькі далёка яны разыходзіліся пад зямлёй – невядома: магчыма, выводзілі да ўзбярэжжа Друці. А вось глыбіню ў свой час адчайныя хлапчукі спрабавалі вымераць: налічвалі не менш за 70 прыступак уніз, а гэта вышыня прыкладна 4-павярховага дома! Быць можа, абраз быў  схаваны пад зямлёй якраз на тым самым месцы, дзе на паверхні напярэдадні Дня пісьменства-2020 была ўстаноўлена сімвалічная скульптура Анёла, які трымае ў руках абраз Бялыніцкай Божай Маці?!
Дарэчы, сярод людзей ужо зарадзілася павер’е, што фотаздымак, зроблены побач з гэтым Анёлам, можа служыць сапраўдным абярэгам ад нягод і хвароб. А сучасная гарадская легенда абвяшчае, што калі ў ноч на 25 красавіка – а гэта Свята іконы – адправіцца блукаць па горадзе над сеткай падземных хадоў, то можна выявіць месца яе пахавання па незвычайным свячэнні над паверхняй зямлі. І не толькі цень падання аб пошуках папараць-кветкі прасочваецца тут, але і водгаласы дзіўнай былі-небыліцы, звязанай са з’яўленнем горада менавіта дзякуючы вобразу Божай Маці.

Да вытокаў А абвяшчае яна аб тым, што ў 1240-м годзе двое манахаў беглі з Кіева-Пячэрскай Лаўры, ратуючы ад нашэсця полчышчаў татара-мангольскага хана Батыя не столькі свае жыцці, колькі вялікую святыню – ікону Божай Маці з немаўлём на руках. Уцякалі ўверх па рэчышчы Дняпра, а потым павярнулі ўздоўж яго прытоку – Друці. Прабіраліся цёмнымі начамі. І аднойчы, як Божы знак,
бяззорнае неба над імі прасвятлела – тое заззяў абраз на ўсё наваколле. Ну вось, вырашылі яны, зараз можна адкрыцца людзям і асесці. Выбралі месца на ўзвышэнні і пачалі будаваць на ім праваслаўны храм у гонар прарока Ільі. Гара атрымала аднайменную назву – Ільінская. Абраз свяціўся цудоўным святлом кожную ноч, азараючы наваколлі. Пакланіцца да іконы прыходзілі тысячы паломнікаў, хтосьці з іх асядаў у святым месцы на ўсё жыццё. Так зараджалася новае паселішча, а цуд свячэння  абраза «падказаў» яго назву – ад словазлучэння «белыя ночы», паколькі ж манахі былі з Кіева, гучала яно як «білы нічы». Сёння ля падножжа Ільінскай гары перасякаюцца вуліцы Сялянская і Чырвонаармейская, наверх да капліцы вядзе каскад прыступак з чырвонай цэглы. «Адсюль пачыналіся Бялынічы» – абвяшчае надпіс на памятным камені, устаноўленым на вяршыні гары, дарэчы, геаргафічна – самай высокай кропцы горада. Падчас археалагічных раскопак у 2020-м годзе тут былі знойдзены каля 40 чалавечых пахаванняў пачатку 17-га стагоддзя з разнастайнымі спадарожнымі ім атрыбутамі – элементамі посуду, адзення, манетамі. Прайшлі яшчэ стагоддзі…

Вядома, што ў ліпені 1941-га года Ільінская гара знаходзілася ў ланцугу абарончай лініі чырвонаармейцаў. Легенды і гістарычныя падзеі перапляліся ля самых вытокаў старажытнага мястэчка. Усё змяшалася ў стагоддзях: шум хваёвага прыбоя ў прыцемках выклікае ва ўяўленні дзіўныя – і гістарычныя, і казачныя вобразы. Ён накатвае на Бялынічы з усіх бакоў, а гарадок ціха засынае ў ззянні электрычных агнёў.

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024