Темы

Прафесіяналаў бачна адразу

Прафесіяналаў бачна адразу

Асноўнымі арганізацыямі перапрацоўчай прамысловасці, размешчанымі на тэрыторыі нашага раёна, з’яўляюцца цэх па вытворчасці сыроў ААТ «Бабуліна крынка» і ААТ «Бялыніцкі пратэінавы завод». І хоць назваць іх цалкам нашымі будзе не зусім правільна, але, дзякуючы гэтым вытворчасцям, бялынічане маюць працоўныя месцы, магчымасць жыць, развівацца і шчыраваць на карысць роднай зямлі.

Усё малако, якое вырабляецца сельгаспрадпрыемствамі нашага раёна, пастаўляецца ў сыраробны цэх райцэнтра. Штодзённа тут перапрацоўваецца парадку 220 тон малака, з якіх атрымліваецца 20 тон сыру і каля 50 тон сыроваткі адпраўляецца на сушку. Гатовая сырная прадукцыя накіроўваецца на захоўванне, а высушаная сыроватка паступае на прадпрыемствы краіны ў якасці сыравіны для вырабу рознай харчовай прадукцыі. У жніўні 2022 года была ўведзена ў эксплуатацыю аўтаматычная лінія ўпакоўкі сыроў у плёнку.

Увогуле, Бялыніцкі сыраробны завод быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1961 годзе. У 2005-м шляхам рэарганізацыі ён далучыўся да «Бабулінай крынкі», і ўжо праз год тут правялі поўную рэканструкцыю і ўсталявалі аўтаматычную лінію па вытворчасці паўцвёрдых гатункаў сыроў. Каля вытокаў сучаснай гісторыі цэха стаяла і на працягу амаль 40 гадоў з’яўлялася кіраўніком Тамара Галёта. Тамара Іванаўна вырасціла не адно пакаленне прафесіяналаў малочнай галіны, сярод якіх можна смела назваць імя Аляксандра Смычка.

Амаль 12 гадоў у якасці памочніка і дарадчыка кіраўніка, ­намесніка начальніка цэха па вытворчасці сыроў, працуе Аляксандр Уладзі­міравіч. Ён адказвае за ўвесь тэхналагічны працэс на прадпрыемстве.

– Добры чалавек, а тым больш прафесіянал, – адзначае сённяшні начальнік цэха Аляксандр Лемешаў. – Мы знайшлі ўзаемаразуменне ўжо з першых сумесных крокаў, а гэта для любога кіраўніка вельмі важна, калі спецыялісты ўсведамляюць сваю адказнасць і добрасумленна ставяцца да пастаўленых задач. Так можна пакараць любыя вышыні вытворчасці.

Бялынічанін Аляксандр Смычок па спецыяльнасці «інжынер-меха­нік». Пасля заканчэння сталічнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта яго размеркавалі ў адну з гаспадарак Магілёўскага раёна ў якасці галоўнага інжынера. Праз два гады Аляксандр Уладзіміравіч вярнуўся на сваю малую радзіму, дзе і пачаўся яго сённяшні працоўны «малочны» шлях. Спачатку ён быў вядучым інжынерам-механікам, а ўжо потым намеснікам кіраўніка. Ад яго сённяшніх абавязкаў залежыць амаль увесь працэс вытворчасці прадукцыі – сыроў.

– Я сачу за работай энергетычнай, транспартнай, вартавой служб, працай механікаў і абсталявання, – удакладняе Аляксандр Смычок. – Працэс вытворчасці ў нас у асноўным аўтаматызаваны, таму патрэбен пастаянны нагляд за дзейнасцю абсталявання. Да сыравіны, якая паступае да нас, прымяняюцца тэхналагічныя нормы, якія не павінны залежыць ад асобных чалавечых абставін або тэхнічных збояў, бо мы вырабляем прадукт харчавання. І казаць пра тое, што тут можна штосьці спыніць, закрыць і пайсці, нельга. Рабочы працэс у нас кругласутачны, таму заўсёды рука на пульсе, каб прадухіліць ці пры неабходнасці ў скарочаныя тэрміны ліквідаваць няспраўнасці. 

– Адказнасці і цяжкасцей я не баюся, бо побач людзі, якія не толькі словам, але і справай дапамогуць, – адзначае Аляксандр Уладзіміравіч. – Я і сваіх дзяцей вучу браць на сябе адказнасць і не хваля­вацца, калі адразу штосьці не атрымліваецца.

Сваімі прафесійнымі настаўнікамі, акрамя Тамары Галёты, Аляксандр Уладзіміравіч называе  Аляксандра Мядзведзьку і Аляксандра Вараб’ёва.

Вольны час у Аляксандра Смычка – гэта сямейны адпачынак. Разам з жонкай яны любяць вандраваць, наведваць культурныя мерапрыемствы, асаб­ліва тыя, дзе выступаюць іх двое дзетак.

Наталля БАРОДЗЬКА.

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024